Расоны

гарадскі пасёлак у Беларусі

Расо́ны[3] (афіц. транс.: Rasony) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Расонскага раёна, на беразе Расонскага возера. За 170 км ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь на лініі ПолацкНевель (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. Насельніцтва 4 888 чал. (2017)[4].

Гарадскі пасёлак
Расоны
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
150 м[1]
Насельніцтва
  • 4 581 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2159
Паштовы індэкс
211460
Аўтамабільны код
2
СААТА
2242551000
Афіцыйны сайт
Расоны на карце Беларусі ±
Расоны (Беларусь)
Расоны
Расоны (Віцебская вобласць)
Расоны

Гісторыя правіць

Паводле археалагічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага пасёлка існавалі ўжо ў XХІІ стст.[5] Першы пісьмовы ўспамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводства змяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час мясціна знаходзілася ў валоданні Ф. Корсака[6] і налічвала 7 дымоў. У Інфлянцкую вайну вёску акупавалі войскі маскоўскага цара Івана Жахлівага, але праз некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкай1796 — у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні). Паводле звестак Віцебскага губернскага статыстычнага камітэту, станам на 1877 год тут было 12 дымоў; тут існавала карчма, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночае (1866) і мужчынскае (1869) вучылішчы, дзейнічалі 2 царквы. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазнясенскай воласці Полацкага павета.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Расоны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёна (цягам 19621965 у Полацкім раёне.).

У Другую сусветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 года пасёлак атрымаў афіцыйны статус гарадскога пасёлка[7].

13 лістапада 2005 года ў Расонах асвяцілі кутны камень касцёла святога Іасафата Кунцэвіча[8]. 20 студзеня 2006 года адбылося зацверджанне гербу пасёлка. 19 красавіка 2010 года Расоны ўзнагародзілі вымпелам «За мужнасьць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[9].

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
1995 5 500
2006 5 500
2009 5 409
Год Колькасць
2016 4 946 [10]
2019 4 903
2020 4 800 [11]
Год Колькасць
2021 4 808 [12]
2022 4 670 [13]
2023 4 581 [2]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Расоны». Дом паляўнічага.

Культура правіць

Славутасці правіць

 
Расонская сядзіба

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Вікторыя Целяшук. Расоны «пастарэлі» // «Звязда» № 183 (26048), 26 верасня 2007.
  6. Расоны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 509. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Расоны, Расонскага раёна, Віцебскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 14 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  8. Ірына Жарнасек. Асвячэнне вуглавога каменя ў Расонах // «Catholic.by», 22 лістапада 2005.
  9. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 красавіка 2010 г. № 189 Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
  10. https://web.archive.org/web/20170730234018/http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  11. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  12. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  13. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  14. Расоны на сайце «Героі краіны»

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "2016-Estimate", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць