Сцяпан Іванавіч Жукаў
Сцяпан Іванавіч Жу́каў[1] (1 мая 1923, вёска Пушча, Расонскі раён — 24 ліпеня 1997) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза .
Сцяпан Іванавіч Жукаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 ліпеня 1997 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСцяпан Іванавіч нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую знішчальную школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія курсы (1952). У Чырвонай Арміі з 1941 г. Са жніўня 1943 г. на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах — лётчык-штурмавік. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Германіі. Намеснік камандзіра авіяэскадрыллі старшы лейтэнант С. I. Жукаў зрабіў 170 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка, у тым ліку ў час вызвалення Беларусі 50 вылетаў на чале групы самалётаў і 30 на разведку. Герой Савецкага Саюза (1946).
Пасля вайны да 1957 г. С. I. Жукаў служыў у Савецкай Арміі, маёр. Пасля жыў у Курску, Расонах, Полацку. Пахаваны ў горадзе Полацку.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Літаратура
правіць- Жукаў Сцяпан Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 195—196.
- Жукаў Сцяпан Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 445.
Спасылкі
правіць- Сцяпан Іванавіч Жукаў на сайце «Героі краіны»