Ордэн Славы

Ордэн Славы — ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 08.11.1943 «Аб зацвярджэнні ордэна Славы I, II і III ступеняў». Узнагароджваліся асобы радавога i сяржанцкага складу Чырвонай Арміі, а ў авіяцыі і асобы, якія мелі званне малодшага лейтэнанта. Уручаўся толькі за асабістыя заслугі, воінскія часці і злучэнні ім не ўзнагароджваліся (за адным адзіным выключэннем — узнагароджаны ордэнам быў 1-ы батальён 215 гвардзейскага полка[1]).

Ордэн Славы
I ступені
Order of Glory Ribbon Bar.png Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Тып ордэн
Дата заснавання 8 лістапада 1943
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 28 лістапада 1943
Колькасць больш 1 млн
Характарыстыкі
Памеры Дыяметр 46 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая «За асабістую мужнасць»
Малодшая Ордэн Працоўнай Славы I ступені
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ордэн Славы па сваім статуце і колеры стужкі амаль цалкам паўтараў адну з самых шанаваных у дарэвалюцыйнай Расіі узнагарод — Георгіеўскі крыж (сярод адрозненняў — розная колькасць ступеняў: 3 і 4 адпаведна).

Ордэн Славы меў тры ступені, з якіх ордэн найвышэйшай I ступені — залаты, а II і III — сярэбраныя (у ордэна ІІ ступені быў пазалочаны цэнтральны медальён). Гэтыя знакі адрознення маглі быць выдадзены за асабісты подзвіг на полі бою, выдаваліся ў парадку строгай паслядоўнасці — ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.

Усяго за адзнаку ў гады Вялікай Айчыннай вайны было выдадзена каля мільёна знакаў ордэна Славы III ступені, больш за 46 тысяч — II ступені і 2562 — I ступені.

Поўныя кавалеры ордэна — лётчык штурмавога авіяцыйнага полка Іван Рыгоравіч Драчэнка, марскі пяхотнік Павел Хрыстафоравіч Дубінда і артылерысты Мікалай Іванавіч Кузняцоў, Андрэй Васільевіч Алёшын у гады вайны таксама ўдастоіліся і звання Героя Савецкага Саюза.

Усяго поўных кавалераў ордэна Славы, па больш позніх і ўдакладзеных даных, налічваецца 2562 чалавекі, сярод іх — чатыры жанчыны.

Поўныя кавалеры ордэна, ураджэнцы БеларусіПравіць

Зноскі

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць