Курск
Курск (руск.: Курск) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курскай вобласці. Насельніцтва 406,4 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на берагах р. Сейм і яго прытоку р. Тускар.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя правіць
Заснаваны ў 10 ст., упершыню згадваецца пад 1032 годам (патэрык Пячэрскі) і 1095 годам (Лаўрэнцеўскі летапіс). Быў крэпасцю Кіеўскай Русі. Падчас татара-монггольского нашэсця ў 1238 годзе быў разбураны, у 14 ст. захоплены войскамі ВКЛ. У 1508 годзе ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы. З канца 16 ст. Курская крэпасць была адным з апорных пунктаў абароны ад крымскіх татар. У 1648 годзе ў Курску адбылося буйное паўстанне. У 18 ст. страціў ваеннае значэнне, стаў гандлёвым горадам. З 1780 года — цэнтр намесніцтва, з 1797 года — губернскі горад. З 13 чэрвеня 1934 года — абласны цэнтр. З 3 лістапада 1941 па 8 лютага 1943 быў акупаваны нямецкімі войскамі.
Адукацыя і культура правіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць
- Барыс Сяргеевіч Косціч (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
- Альберт Паўловіч (1875—1951) — беларускі паэт-гумарыст.
- Аляксандр Уладзіміравіч Паветкін (нар. 1979) — баксёр.
- Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка (1905—1980) — паэт і перакладчык.
- Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. 1938) — беларуская спартсменка (парашутны спорт).
- Уладзімір Іванавіч Слаўкоў (1926—1995) — беларускі акцёр.
- Алег Конанаў (нар. 1966) — футбольны трэнер.
Гарады-пабрацімы правіць
Зноскі
- ↑ Города с численностью постоянного населения от 250 тыс. до 500 тыс. человек
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.kurskadmin.ru/node/911
- ↑ https://win.witten.de/staedtepartnerschaften/kursk/
- ↑ https://gomel.gov.by/en/content/economics/vneshneekonomicheskaya-deyatelnost/goroda-partnyery/?sphrase_id=12939
- ↑ https://www.debno.pl/strona/6
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме [[Commons:Category:Памылка Lua: not enough memory.|Курск]]
- Афіцыйны сайт адміністрацыі Курска (руск.)
Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory.
Памылка Lua: not enough memory.