Вера Міхайлаўна Слабадзянюк
беларуская спартсменка і трэнер па парашутным спорце
Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. Зубава; 22 чэрвеня 1938 Курск —) — беларуская спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1976)[1]. Жонка Анатоля Слабадзянюка — спартсмена-парашутыста, рэкардсмена свету.
Вера Міхайлаўна Слабадзянюк | |
---|---|
Пол | ж |
Спецыялізацыя | парашутызм[d] |
Клуб | Мінскі аэраклуб[d] |
Нарадзілася |
22 чэрвеня 1938 (82 гады) |
БіяграфіяПравіць
З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба ДТСААФ БССР[1].
Спартыўная кар'ераПравіць
Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы і срэбраны прызёр у шматбор'і ў асабістым першынстве (1960, Сафія). Абсалютная чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды па тэхнічных відах спорту (1961). Пераможац і прызёр міжнародных і ўсесаюззных спаборніцтваў. Рэкардсменка свету[2], СССР[1].
Апісанне сусветнага рэкордуПравіць
- 20 чэрвеня 1961 года ў Чэхіі парашутысткі І. Салаўёва, Ф. Салдазе і В. Зубава ўстанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку на дакладнасць прызямлення з вышыні 1500 метраў без затрымкі раскрыцця парашута. Сярэдняе адхіленне ад цэнтра пры прызямленні склала 2,75 метра[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Слободенюк Вера Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 582. — 737 с.
- ↑ Рэкорд 20 чэрвеня 1961
- ↑ Рэкорд 20 чэрвеня 1961 (руск.)