Відзяева

пасёлак у Мурманскай вобласці Расіі

Відзяева (руск.: Видя́ево) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, муніцыпальнае ўтварэнне ў выглядзе гарадской акругі, са статусам закрытага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння (ЗАТУ) у Мурманскай вобласці, Расія. Размешчана за 40 км ад горада Мурманск.

Пасёлак
Відзяева
руск.: Видяево
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Каардынаты
Заснаваны
1958
Плошча
  • 77,5 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
  • 5 985 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
81553
Паштовыя індэксы
184372
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Відзяева на карце Расіі ±
Відзяева (Расія)
Відзяева
Відзяева (Мурманская вобласць)
Відзяева

Заснаваны 31 ліпеня 1958 года; першапачаткова называўся пасёлак Урыца, ад аднайменнай ракі. 6 ліпеня 1965 года быў перайменаваны ў Відзяева, у гонар героя Вялікай Айчыннай вайны, савецкага марака-падводніка Фёдара Аляксеевіча Відзяева.

У пасёлку размешчана аднайменная ваенна-марская база Паўночнага флота Расіі.

Акрамя самога пасёлка Відзяева ў склад ЗАТУ (гарадской акругі) уваходзіць нежылы населены пункт Чан-Ручай.

Плошча ЗАТУ — 77,46 км².

Зноскі