Мурманск
Му́рманск — горад у Расіі, цэнтр Мурманскай вобласці, горад-герой. Насельніцтва (2005) — 320,9 тыс. жыхароў, гэта найбуйнейшы горад у свеце на поўнач ад палярнага круга. Мурманск — вялікі порт на ўзбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У горадзе знаходзіцца аддзяленне беларускага пасольства.
ГісторыяПравіць
Заснаваны 21 верасня 1916 года ў сувязі са стварэннем марскога порта ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 гадоў быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 года ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 года — цэнтр Мурманскай губерні, з 1927 года — Мурманскай акругі Ленінградскай вобласці, з 1938 года абласны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забеспячэнні СССР і арміі, бо праз яго ішлі грузы, якія паступалі з краін-саюзніц па барацьбе з нацысцкай Германіяй.
ЭканомікаПравіць
Галоўныя галіны прамысловасці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасць будматэрыялаў.
Вядомыя асобыПравіць
- Алена Беркава
- Сяргей Курохін — расійскі музыкант.
- Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў — расійскі дзяржаўны дзеяч.
- Людміла Георгіеўна Сядых (нар. 1945) — беларускі архітэктар.
- Сямён Смунёў (нар. 1995) — беларускі футбаліст.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурманск
- Аддзяленне беларускага пасольства Архівавана 24 жніўня 2007.