Старшы лейтэнант

воінскае званне

Ста́ршы лейтэна́нт[1] (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant — займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах і сілавых структурах шэрагу дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

Старшы лейтэнант
Краіна Беларусь
Старэйшае званне капітан
Малодшае званне лейтэнант
Пагон паручніка Рускай Імператарскай Арміі
Пагон старшага лейтэнанта Савецкай Арміі
Пагон першага лейтэнанта арміі ЗША

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню «паручнік». У Расійскай імперыі званне існавала толькі на флоце ў 1907—1917[1] гадах. У СССР было ўведзена ў 1935 годзе і адпавядала званню «палітрук». Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Сергіенка В. А. Старшы лейтэнант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.