Воінскае званне
Воінскае званне — званне, якое персанальна прысвойваецца ваеннаслужачым і ваеннаабавязанным запасу ўзброенных сіл у адпаведнасці з іх службовым становішчам, заслугамі, ваеннай і спецыялізаванай падрыхтоўкай, выслугай гадоў, прыналежнасцю да віду ўзброенных сіл, роду войск ці віду службы.
Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя і ваеннаабавязанныя ў залежнасці ад прысвоенных воінскіх званняў падзяляюцца на наступныя склады:
Афіцэрскі склад падзяляецца на малодшых, старшых і вышэйшых афіцэраў.
Прысваенне і пазбаўленне воінскага звання праводзіцца ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (Т. 7).