Воінскі абавязак — абавязак (павіннасць) мужчын (у некаторых дзяржавах і жанчын) несці ваенную ці нацыянальную (альтэрнатыўную, грамадзянскую) службу.

Таксама гэта мае на ўвазе абавязак ваяваць (у выпадку ваенных дзеянняў) у шэрагах узброеных сіл. З воінскага абавязку неабходна выцякае ваенная служба грамадзян падчас вайны. Але ў многіх дзяржавах існуе воінская павіннасць, якая прадугледжвае нясенне службы як у ваенны, так і ў мірны час. Кожная дзяржава мае магчымасць вызначыць узрост прызыву, а таксама іншыя ўмовы, якія вызначаюць якасць і працягласць службы. Воінскі абавязак узыходзіць да старажытнасці і працягваецца ў некаторых дзяржавах да гэтага часу пад рознымі назвамі. Сучасная сістэма амаль поўнага нацыянальнага прызыву маладых людзей на службу датуецца Французскай рэвалюцыяй у 1790-х гадах, дзе яна стала асновай вельмі вялікі і магутнай арміі і флоту. Большасць еўрапейскіх дзяржаў пазней скапіявалі гэтую сістэму для мірнага часу, так што людзі ў пэўным узросце звычайна служаць адзін год — 8 гадоў на сапраўднай службе, а затым пераходзяць у запас (рэзерв) і ў адстаўку.

  • рэкруцкая сістэма, пры якой з насельніцтва тым ці іншым спосабам набіраецца толькі неабходная колькасць рэкрутаў, а іншая частка насельніцтва фактычна вызваляецца ад усякай службы.
  • міліцыйная сістэма, складае прамую супрацьлегласць рэкруцкай: кожны грамадзянін, здольны насіць зброю, прызнаецца часткай узброеных сіл дзяржавы, залічваецца ў іх і вучыцца ваеннай справе.
  • кадравая сістэма, найбольш распаўсюджаная ў цяперашні час і якая злучае перавагі першых двух. Сапраўдная служба па прызыву набліжае яе да рэкруцкай сістэмы, а розныя формы запасу і апалчэння — да міліцыйнай.

У БеларусіПравіць

У перыяд Кіеўскай Русі аснову княжацкіх узброеных сіл стваралі невялікія прафесійныя атрады — дружыны; прыкладна з XIV стагоддзя па землях Вялікага Княства Літоўскага распаўсюдзілася паспалітае рушэнне — мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў ці паветаў, апалчэнне. З прыходам расійскай улады ўводзіцца рэкруцкі набор, пры якім пэўная частка насельніцтва амаль усё жыццё аддавала службе ў расійскім войску, пазней тэрміны службы былі значна паменшаны. У БССР была ўведзена сістэма набору ў армію на тэрмін да двух гадоў ваеннаабавязанага насельніцтва, гэта сістэма амаль без зменаў захоўваецца і ў сучаснай Беларусі.