Прызыў студэнтаў ва Узброеныя Сілы СССР (1980-я гады)

Прызыў студэнтаў ва Узброеныя Сілы СССР (1980-я гады) — пазбаўленне значнай часткі студэнтаў дзённых аддзяленняў ВНУ СССР традыцыйна прадастаўляемай адтэрміноўкі[1] ад прызыву ва Узброеныя сілы СССР да завяршэння навучання і накіраванне гэтай катэгорыі грамадзян на ваенную службу на агульных падставах радавымі ў Савецкую армію, памежныя, унутраныя войскі або матросамі ў Ваенна-марскі флот.

Гісторыя

правіць
 
Матросы вясновага прызыву 1986 года ў адным з падраздзяленняў в/ч 10422 КЧФ: з 11 чалавек сямёра — студэнты з Масквы, а таксама з Мінска, Тулы і іншых гарадоў

Прававой базай мерапрыемстваў сталі уведзеныя ў канцы 1980 года[2] змены ў Закон СССР аб усеагульным воiнскiм абавязку, якія дзейнічалі па 1989 год[3]. Змены прадугледжвалі захаванне адтэрміноўкі толькі ў ВНУ з «пераліку, што зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў СССР па прадстаўленні Дзяржплана СССР і Міністэрства абароны СССР», што хаатызавала сітуацыю і перавяло найважнейшае пытанне аб прызыўніках-студэнтах з нормы закона ў плоскасць узгаднення з боку міністэрстваў.

Мерапрыемствы дазволілі вырашыць праблему камплектавання Узброеных Сіл ва ўмовах дэмаграфічнай ямы прызыўнога кантынгента, а таксама вайны ў Афганістане. Пры гэтым яны сур’ёзна падарвалі кадравы патэнцыял краіны (знізілася кваліфікацыя выпускнікоў, у інстытуты не вярнулася 15-20 % адслужыўшых), а для многіх салдат-студэнтаў гэта прывяло да цяжка ўзнаўляльных прафесійных і асабістых страт.

На практыцы, да восені 1982 года студэнты ня прызываліся; далей, па 1984 год, адтэрміноўкі паступова адмяняліся ва ўсё большай частцы ВНУ, у тым ліку нават у ты, дзе былі ваенныя кафедры, а затым, па вясну 1988 года, адбыліся масавыя прызывы студэнтаў-мужчын амаль з усіх вышэйшых навучальных устаноў СССР. Маштаб ахопу змяняўся ад асобных выпадкаў ў 1982 і 1989 гадах да 80-85 % (а калі выключыць тых, якія мелі адтэрміноўку па не звязаных са статусам студэнта прычынах, то амаль 100 %) у максімуме прызыву (1987 год). З 1985 года вызваленымі ад прызыву заставаліся адзінкавыя ВНУ і факультэты, спіс якіх вар’іраваўся і не публікаваўся. Часцей за ўсё навучэнцы адпраўляліся служыць пасля першага або другога курсу. Тэрмін складаў 2 гады ў сухапутных войсках або 3 гады на флоце, але да пачатку восені 1989 года ўсіх студэнтаў звольнілі ў запас[4].

Некаторыя асобы, якія трапілі пад прызыў

правіць

Сярод былых студэнтаў, якія адслужылі ў 1980-я гады і пасля якія сталі бачнымі публічнымі фігурамі, — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч Міхаіл Прохараў (студэнт Маскоўскага фінансавага інстытута), буйны бізнесмен Раман Абрамовіч (студэнт Ухцінскага індустрыяльнага інстытута, пасля арміі інстытут не скончыў), Прэзідэнт Украіны ў 2014—2019 гадах Пётр Парашэнка (студэнт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта), беларускі палітык і дыпламат Валерый Цапкала (студэнт Беларускага тэхналагічнага інстытута) і іншыя.

Зноскі