Валерый Вільямавіч Цапкала

беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык і дыпламат
(Пасля перасылкі з Валерый Цапкала)

Вале́рый Ві́льямавіч Цапка́ла, часам Цэпкала[3] (нар. 22 лютага 1965, Гродна) — беларускі палітык і дыпламат. Кандыдат юрыдычных навук. Надзвычайны і паўнамоцны пасол.

Валерый Цапкала
Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
8 жніўня 1994 — 20 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі
24 лютага 1997 — 2 красавіка 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сяргей Мартынаў
Пераемнік Міхаіл Хвастоў
Нараджэнне 22 лютага 1965(1965-02-22)[1] (59 гадоў)
Жонка Вераніка Валер’еўна Цапкала
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць паліталогія[2], Сусветная эканоміка[2], рэлігія[2], знешняя палітыка[2] і інфармацыйныя тэхналогіі[2]
Сайт taplink.cc/tsepkalo.offi…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, пасля яго перамогі — першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Пасол Беларусі ў ЗША і Мексіцы (1997—2002). Упаўнаважаны прадстаўнік прэзідэнта ў Парламенце (2005). Ініцыятар і дырэктар Беларускага Парку высокіх тэхналогій (2005—2017).

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 22 лютага 1965 года ў Гродне. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынераў-хімікаў Вільяма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваны ў Гродна па размеркаванні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыццё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут.

Вучыўся ў гродзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію з другога курса інстытута (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена), праходзіў службу ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў Хмяльніцкім[4].

Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытута, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМА, стаў кандыдатам юрыдычных навук у галіне міжнароднага права.

У 1991 годзе быў супрацоўнікам савецкага пасольства ў Хельсінкі. Пасля скасавання СССР вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

У 1992 годзе займаў дыпламатычную пасаду МЗС Беларусі. У 1993—1994 гадах быў саветнікам Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання Станіслава Шушкевіча. Пасля адстаўкі Станіслава Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета ў 1994 годзе перайшоў працаваць у Выканаўчы сакратарыят СНД саветнікам выканаўчага сакратара.

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года быў адным з кіраўнікоў перадвыбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі[5]. У 1994 годзе паводле ўспамінаў палітолага Аляксандра Фядуты, Валерый Цапкала арганізоўваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў расійскую Дзяржаўную думу. Адбывалася гэта цераз сувязі з ЛДПР, бо ў гэтай партыі таксама было дастаткова шмат выпускнікоў МДІМА[6]. Пасля перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, з 8 жніўня 1994 года[7] да 20 студзеня 1997 года быў першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[8]. 24 лютага 1997 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і Мексіцы па сумяшчальніцтве[9], вызвалены з гэтых пасад быў 2 красавіка 2002 года[10].

З 2002 года да 7 кастрычніка 2005 года быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — каардынаваў аналітычную дзейнасць. З 14 лютага па 7 кастрычніка 2005 года быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

Ідэя стварэння Парка высокіх тэхналогій пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе, у тым ліку паводле ініцыятывы Валерыя Цапкалы[11]. З 7 кастрычніка 2005 года[12] па 2 сакавіка 2017 года Валерый Цапкала быў дырэктарам ПВТ[13].

У 2018 годзе Валерый Цапкала прадставіў свой праект Prabook.com — біяграфічную бібліятэку, якая павінна забяспечыць «лічбавую неўміручасць». Заяўлена, што база артыкулаў пра людзей ствараецца на аснове малюнкаў і тэкстаў з адкрытых крыніц, якія загружаюць у праект распрацоўшчыкі[14][15]. За парушэнне аўтарскіх праў пры капіраванні даных з Вікіпедыі Prabook уключаны ў спіс Wikipedia:Mirrors and forks. З 2018 года прымае ўдзел у развіцці Інавацыйнага цэнтра Mirzo Ulugbek Innovation Center.

У 2020 годзе абвясціў пра планы балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Не быў дапушчаны да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Затым, асцерагаючыся палітычнага пераследу, пакінуў Беларусь. Пад канец 2020 года Валерый Цапкала з сям’ёй пераехаў у Латвію[16].

6 студзеня 2021 года Валерый Цапкала заявіў аб стварэнні Беларускага Дэмакратычнага форума з мэтай аб’яднаць «усе разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэннях як разумную альтэрнатыву народнай большасці ў адказ на псеўданацыянальны Усенародны сход»[17].

У кастрычніку 2022 года МУС Беларусі прызнала групу грамадзян, аб’яднаную пад кіраўніцтвам Валерыя Цапкалы, у тым ліку яго сайты і старонкі ў сацыяльных сетках, экстрэмісцкім фарміраваннем[18][19].

7 красавіка 2023 года Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў Валерыя Цапкалу да 17 гадоў калоніі[20].

Сям’я

правіць

Жанаты з Веранікай Цапкала, мае дзяцей.

Бібліяграфія

правіць
  • Код бессмертия: тайна смерти и воскрешения человека / Валерий Цепкало. — Мн.: Харвест, 2005. — 239 c. — ISBN 985-13-4714-0.
  • Методология науки и инновационная деятельность / В. П. Старжынскі, В. В. Цапкала. — Мн.: Новое знание, 2015. — 326 с. — ISBN 978-985-475-538-0.

Зноскі

  1. а б в Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 51. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. У пашпарце прозвішча Валерыя Цапкалы запісана як «Цэпкала». Ці гэта правільна?
  4. Валерий Цепкало: Многие проблемы решаются созданием нормальных условий для ведения бизнеса
  5. Валерий Цепкало больше не директор ПВТ (обновлено). Праверана 27 лістапада 2018.
  6. nashaniva.by
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 года № 31 «О назначении первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» // Сборник указов Президента Республики Беларусь (22 июля 1994 г. — 31 декабря 1995 г.) / Сост. В. П. Изотко и др. — Мн.: Беларусь, 1996. — С. 24 (руск.)
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 года № 71 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 21 мая 2012. (руск.)
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 24 февраля 1997 г. № 159 «О назначении В. В. Цепкало Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству» Архівавана 26 мая 2012. (руск.)
  10. Указ Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. № 167 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и по совместительству в Мексиканских Соединенных Штатах» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
  11. Мясникович М.В., Национальная академия наук Беларуси; Цепкало В.В.,Парк высоких технологий; Маханёк М.М., Вальчевская Г.Ю. Национальный центр информационных ресурсов и технологий Национальной академии наук Беларуси Парк высоких технологий — от идеи к реализации(руск.) // belisa.org.by. — 2005.
  12. О назначении Валерия Цепкало директором администрации Парка высоких технологий
  13. Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій»
  14. Создал ПВТ, помог Лукашенко, написал книгу о бессмертии. Кто такой Валерий Цепкало? (руск.)(недаступная спасылка). Bel.biz (12 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 14 студзеня 2022.
  15. Валерий Цепкало, экс-глава ПВТ, представил свой стартап Prabook — всемирную биографическую библиотеку (руск.)(недаступная спасылка). Bel.biz (23 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2019. Праверана 14 студзеня 2022.
  16. currenttime.tv «Для нас важно, что мы рядом с Беларусью». Валерий и Вероника Цепкало переехали в Латвию и будут помогать жертвам белорусского протеста
  17. У адказ на Усебеларускі сход Цапкала ініцыяваў Беларускі дэмакратычны форум
  18. МВД Беларуси признало соцсети и проекты политика Валерия Цепкало "экстремистским формированием" (руск.). Настоящее Время (28 кастрычніка 2022). Праверана 6 лістапада 2022.
  19. МВД признало экстремистскими формированиями полк «Пагоня» и Валерия Цепкало
  20. Валерия Цепкало приговорили к 17 годам колонии заочно (руск.). Reform.by (7 красавіка 2023).

Спасылкі

правіць