«Настоящее время» — рускамоўны тэлеканал з рэдакцыяй у Празе, сумесны медыяпраект Радыё «Свабода» і «Голасу Амерыкі». Афіцыйнае кругласутачнае вяшчанне пачалося 7 лютага 2017 года. Тэлеканал даступны на кабельных, спадарожнікавых і лічбавых платформах. Тэлеканал цалкам фінансуецца Кангрэсам ЗША праз Савет кіраўнікоў па пытаннях вяшчання. Сваю задачу СМІ бачыць у «прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў».

Настоящее время
Выява лагатыпа
Краіна  Чэхія
Зона вяшчання Сцяг Расіі Расія
Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Эстоніі Эстонія
Сцяг Грузіі Грузія
Сцяг Латвіі Латвія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Малдовы Малдова
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Турцыі Турцыя
Час вяшчання кругласутачна
Мова вяшчання руская
Цэнтр кіравання Прага
Тэматыка канала інфармацыйна-навінавая
Дата пачатку вяшчання 7 лютага 2017
Уладальнік урад ЗША
Сайт currenttime.tv

Праграмы правіць

  • Галоўнае (руск.: Главное), раней «Вынікі дня» (руск.: Итоги дня) — штодзённая інфармацыйная праграма. У ёй закранаюць тэмы, якія абыходзяць бокам афіцыйныя СМІ розных краін.
  • Вечар (руск.: Вечер), раней «Час Цімура Алеўскага» (руск.: Час Тимура Олевского) — інфармацыйная праграма па буднях.
  • Азія (руск.: Азия) — інфармацыйная праграма, якая знаёміць з навінамі краін цэнтральнаазіяцкага рэгіёна: Кыргызстана, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана і Туркменістана. У ёй прадстаўлены эксклюзіўныя рэпартажы і расследаванні, інтэрв’ю з незалежнымі журналістамі і грамадзянскімі актывістамі, палітыкамі і праваабаронцамі.
  • Амерыка (руск.: Америка) — штодзённая інфармацыйная праграма з навінамі, аналітыкай, рэпартажамі пра ЗША, Расію і краіны постсавецкай прасторы, якую рыхтуе каманда журналістаў «Голасу Амерыкі».
  • Вынікі (руск.: Итоги) — аналіз галоўных падзей тыдня, які даюць політыкі, журналісты і вядучыя эксперты.
  • Тыдзень (руск.: Неделя) — нядзельнае ток-шоу з Вашынгтона, у якім абмяркоўваюцца галоўныя падзеі тыдня скрозь прызму таго, што ўжо адбылося. У прамым эфіры ідзе дыскусія паміж экспертамі ў студыі і за яе межамі пра амерыканскую палітыку і амерыкана-расійскія адносіны, таксама абмяркоўваюцца гучныя заявы, важныя даты і тэрміновыя навіны палітычнага ўікэнда.
  • Невядомая Расія (руск.: Неизвестная Россия) — аўтарскі праект Вадзіма Кандакова. Гэта паўгадзінныя дакументальныя гісторыі пра мястэчкі Расіі і людзей, пра якіх мала хто ведае.
  • Чалавек на карце (руск.: Человек на карте) — праект пра людзей, якія жывуць у сучаснай расійскай глыбінцы. У цэнтры кожнай серыі — герой, які зрабіў выбар на карысць правінцыі і імкнецца зрабіць жыццё навокал лепей. Перадача выступае правадніком у свет правінцыйнага жыцця, які для гарадскіх жыхароў не заўсёды адкрыты і прыязны. Героі «Чалавека на карце» распавядаюць, як уладкаваны побыт і вольны час на сяле, пра зносіны мясцовых жыхароў з уладай, ці жадаюць яны пераменаў, чаго чакаюць, у што вераць і чаму не пераязджаюць у горад.
  • Форма 087 (руск.: Форма 087) — праект аб людзях, якія змянілі свой пол, або ЛГБТ жыццё ў Расіі. Форма 087 — гэта тып даведкі, якую медыкі выдаюць чалавеку, жадаючаму змяніць пол. Даведка пацвярджае факт несупадзення гендэрнай ідэнтычнасці чалавека з яго зарэгістраваным полам. Ужо пасля атрымання даведкі распачынаюць гарманальную тэрапію, мяняюць дакументы і ладзяць новае жыццё.
  • Азія 360° (руск.: Азия 360°) — праект пра людзей, культуру і традыцыі краін Сярэдняй Азіі.
  • Амерыка. Вялікае падарожжа (руск.: Америка. Большое путешествие) — праект-аповяд пра розныя амерыканскія штаты і гарады праз гісторыю іх жыхароў, культуру і кухню.
  • Нью-Ёрк, New York (руск.: Нью-Йорк, New York) — нядзельны відэачасопіс пра жыхароў найбуйнейшага горада ЗША, пра тое, што трэба ўбачыць, даведацца, з’есці, надзець і як зразумець Нью-Ёрк.
  • Шаманская тлумачыць (руск.: Шаманская объясняет) — кароткія тлумачэнні карэспандэнта і тэлевядучай Ганны Шаманскай, якія яна стварае спецыяльна для сацсетак. У іх простай і даступнай мовай яна тлумачыць часта няпростыя тэмы.
  • Глядзі ў абодва (руск.: Смотри в оба) — праграма пра навіны і тых, хто гэтыя навіны робіць. Пра фэйкі і сенсацыйныя факты, пра мімавольныя памылкі і свядомыя маніпуляцыі.
  • Дэталі (руск.: Детали) — штотыднёвы тэлевізійны праект рускай службы «Голасу Амерыкі», у якім вядучы Андрэй Дзяркач распавядае пра навуковыя адкрыцці і высокатэхналагічныя распрацоўкі ў такіх сферах, як медыцына, космас, інфармацыйныя тэхналогіі. Карэспандэнты праграмы на сабе выпрабоўваюць навінкі рынку.
  • Блог Багдана Арлова (руск.: Блог Богдана Орлова) — блог пра цікавы вопыт розных краін, які аўтар лічыць годным распаўсюду.
  • Рэальная размова (руск.: Реальный разговор) — праграма пра дакументальныя фільмы і пра важныя тэмы, якія яны ўздымаюць.
  • Сапраўдны серыял (руск.: Настоящий сериал) — дакументальныя праекты з усяго свету пра музыку, псіхалогію, бізнес, дабрачыннасць, навуку і тэхніку.
  • #ВаУкраіне (руск.: #ВУкраине) — аўтарскі праект Антаніны Мароўдзі, у якім яна знаёміць гледача з унікальнымі людзьмі, паказвае месцы і з’явы, пра якія мала ведаюць нават у самой Украіне.
  • Схемы (руск.: Схемы) — праграма журналісцкіх расследаванняў на базе ўкраінскай службы Радыё Свабода.
  • Балтыя. Тыдзень (руск.: Балтия. Неделя) — праграма на рускай мове пра Балтыю, людзей, якія жывуць у Латвіі, Літве і Эстоніі, гавораць на розных мовах, але пра адно і тое ж.
  • Прыкметы жыцця (руск.: Признаки жизни) — дакументальнае кіно пра рэальнасць расійскага жыцця ад пратэстаў ля Крамля да чаргі па хлеб у правінцыйным гарадку.
  • Не ад нашага імя (руск.: Не от нашего имени) — праект відэапартрэтаў людзей з былых савецкіх рэспублік, якія трапілі ў сеткі вярбоўнікаў-экстрэмістаў, і тых, хто страціў родных, якія з’ехалі ваяваць у Сірыю і Ірак.
  • Пяты час года (руск.: Пятое время года) — праграма пра гісторыю і сучаснае жыццё Рэспублікі Малдова, што расказвае пра таямніцы краіны і яе людзей.
  • Скрыжаванне (руск.: Перекресток) — праект дакументальнага кіно, якое здымаюць карэспандэнты розных рэдакцый Радыё Свабода. Аўтарскі погляд на праблемы і перспектывы рэгіёнаў.
  • Чакаем у госці (руск.: Ждем в гости) — праект пра культуру, гісторыю і традыцыі розных краін свету.
  • ZOOM — праграма-панарама жыцця на постсавецкай прасторы.
  • Адкрыты ўрок (руск.: Открытый урок) — распавядае пра праблемы сучаснай школьнай адукацыі. Падыход да выхавання дзяцей — пытанне адносінаў да будучыні. Пра новыя тэндэнцыі адукацыйнага працэсу разважаюць яго фігуранты: педагогі, бацькі і школьнікі.
  • Трымайцеся там (руск.: Держитесь там) — сатырычнае шоу з прыбалтыйскім ухілам.
  • Бізнес-план (руск.: Бизнес-план) — сумесны праект канала «Настоящее время» і незалежнага ўкраінскага тэлеканала «Hromadske.TV». Мэта праграмы — расказаць пра асаблівасці вядзення бізнесу ва Украіне, даць карысныя парады пачаткоўцам-прадпрымальнікам, у цікавай форме растлумачыць эканамічную тэрміналогію і натхніць людзей пачынаць сваю справу.

Цэнзура ў Беларусі правіць

Журналісту канала Раману Васюковічу анулявалі акрэдытацыю 29 жніўня 2020 года; 6 ліпеня 2021 года яго аштрафавалі на 870 BYN за працу без акрэдытацыі – праз ціск ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі[1]. 28 кастрычніка 2021 года сайт канала заблакіравалі ў Беларусі[2]. 5 студзеня 2024 года суд Чыгуначнага раёна Віцебска  (бел. (тар.)) абвясціў экстрэмісцкімі інтэрнэт-старонкі тэлеканала[3].

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць