Кыргызстан (кірг.: Кыргызстан), поўная назва Кыргызская Рэспубліка (кірг.: Кыргыз Республикасы, руск.: Кыргызская Республика) — дзяржава на паўночным усходзе Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы з Казахстанам, на захадзе з Узбекістанам, на поўдні з Таджыкістанам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кітаем. Сталіца — горад Бішкек. Дзяржаўная мова — кіргізская, мова міжнацыянальных зносін — руская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (31 жніўня).

Кыргызская Рэспубліка
кірг.: Кыргыз Республикасы; руск.: Кыргызская Республика
Flag of Kyrgyzstan.svg Герб Кыргызстана
Сцяг Кыргызстана Герб Кыргызстана
Kyrgyzstan on the globe (Eurasia centered).svg
Дзяржаўны гімн Кыргызстана
Дата незалежнасці 31 жніўня 1991 года (ад СССР)
Афіцыйныя мовы руская мова і кіргізская мова
Сталіца Бішкек
Найбуйнейшыя гарады Бішкек, Ош, Джалал-Абад, Каракол, Такмак
Форма кіравання Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Спікер Жагорку Кянеш
Талант Мамытаў (в.а.)
Арцём Новікаў (в.а.)
Талант Мамытаў
Дзярж. рэлігія Свецкая дзяржава
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
86-я ў свеце
198 500 км²
3,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

5 543 300[1] чал. (110-я)
26 чал./км²
Валюта Кыргызскі сом
(KGS, код 417)
Інтэрнэт-дамен .kg
Код ISO (Alpha-2) KG
Код ISO (Alpha-3) KGZ
Код МАК KGZ
Тэлефонны код +996
Часавыя паясы UTC+6 і Asia/Bishkek[d][2]

Дзяржаўны ладПравіць

Дзяржаўны лад Кыргызскай Рэспублікі вызначаецца Канстытуцыяй, якая была прынятая 5 мая 1993 года. Ачольнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца ўсенародным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Чарговыя выбары — у 2017. Аднапалатны парламент — Жагорку Кенэш, складаецца з 90 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на пяць гадоў па партыйных спісах. Ачольнік урада — прэм’ер-міністр, прызначаецца прэзідэнтам па прадстаўленні парламента (дэпутатаў ад палітычнай партыі, што атрымала больш 50 адсоткаў мандатаў).

ГеаграфіяПравіць

 
Пік Горкага на Цянь-Шані
 
Горы Алатоа
 
Коні ў кыргызскім стэпе

Кыргызстан размешчаны ў межах двух горных сістэм. Паўночна-ўсходняя яго частка (большая) ляжыць у межах Цянь-Шаня, паўднёва-заходняя — Паміра-Алая. Межы Кыргызстана праходзяць па горных хрыбтах і толькі на поўначы і паўднёвым захадзе — па падножжах гор і перадгорных раўнінах (Чуйская даліна, ускраіны Ферганскай даліны).

Уся тэрыторыя рэспублікі ляжыць вышэй 500 м над узроўнем мора; больш за 1/2 яе размяшчаецца на вышынях ад 1000 да 3000 м і прыкладна 1/3 — на вышынях ад 3000 да 4000 м. Горныя хрыбты займаюць каля 1/4 тэрыторыі і распасціраюцца паралельнымі ланцугамі пераважна ў шыротным кірунку. Галоўныя хрыбты Цянь-Шаня збліжаюцца на ўсходзе, у раёне Мерыдыянальнага хрыбта і ствараюць магутны горны вузел. На мяжы з Кітаем уздымаецца пік Перамогі (7439 м). Масіў Акшыйрак аддзяляе ад Цэнтральнага Цянь-Шаня Унутраны Цянь-Шань, апраўлены з поўдня хрыбтом Какшалтаў (пік Данкова, 5982 м), з поўначы — хрыбтамі Тэрскей-Алатау і Кіргізскім, з паўднёвага захаду — хрыбтом Ферганскім. Ва Унутраным Цянь-Шане — хрыбты з альпійскімі формамі рэльефу; падзеленыя далінамі і катлавінамі. На поўнач ад хрыбта Тэрскей-Алатау, паміж ім і хрыбтом Кунгей-Алатау, знаходзіцца Ісык-Кульская катлавіна з возерам Ісык-Куль.

Заходняя частка Кыргызстана размешчана ў межах Заходняга Цянь-Шаня. Важнейшыя араграфічныя элементы — Талаская даліна, хрыбты Таласкі Алатау і Чаткальскі. На паўднёвым захадзе ў межы Кыргызстана ўваходзяць паўночная, усходняя і паўднёвая ўскраіны Ферганскай катлавіны з перадгор’ямі і прылеглымі часткамі падгорных раўнін (адыры). На поўдні Кыргызстану належаць паўночны схіл Туркестанскага хрыбта, Алайскі хрыбет, Алайская даліна і паўночны схіл Заалайскага хрыбта (пік Леніна, 7134 м), які складае паўночную ўскраіну Паміра.

Рэкі належаць басейнам Аральскага мора (76,5 % плошчы Кыргызстана), Тарыма (12,4 %), Ісык-Куля (10,8 %) і Балхаша (0,3 %). Сярэдні гадавы сцёк ўсіх рэк 52 км³. Найбуйнейшая рака Кыргызстана — Нарын, якая, зліваючыся з ракой Карадар’я, утварае раку Сырдар’я. Галоўныя прытокі Нарына — Атбашы, Алабука, Кёкёмерэн, Карадар’і — Каракульджа, Ясы, Кугарт (сцякаюць з Ферганскага хрыбта), Тар, Куршаб (з Алайскага хрыбта). Буйная рака паўночнага Кыргызстана — Чу, паўночна-заходняга — Талас, крайняга поўдня — Кызылсу (цячэ па Алайскай даліне). З рэк, якія ўпадаюць у возера Ісык-Куль, больш значныя — Джэргалан і Цюп. Рэкі Сарыджаз, Узенгугуш, Аксай (на ўсходзе рэспублікі) адносяцца да басейна Тарыма. Толькі рака Каркара, якая бярэ пачатак з усходняй часткі Тэрскей-Алатау, належыць да сістэмы ракі Ілі. Рэкі, якія пачынаюцца ў высакагор’ях, маюць пераважна ледавіковае і снегавое жыўленне, разводдзе — гадовае. Невялікія рэкі, якія бяруць пачатак у больш нізкіх вышынных паясах, жывяцца грунтовымі водамі, а таксама талымі снежнымі і дажджавымі водамі. Рэкі маюць вялікае энергетычнае і ірыгацыйнае значэнне.

У Кыргызстане каля 3 тыс. азёр. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ва ўпадзінах тэктанічнага паходжання — Ісык-Куль (адно з найвялікшых высакагорных азёр свету), Сонкёль, Чатыркёль. Тактагульскае вадасховішча.

Адміністрацыйны падзелПравіць

 
     Паўночны Кыргызстан      Паўднёвы Кыргызстан
  1. Бішкек
  2. Баткенская вобласць
  3. Чуйская вобласць
  4. Джалал-Абадская вобласць
  5. Нарынская вобласць
  6. Ошская вобласць
  7. Талаская вобласць
  8. Ісык-Кульская вобласць
  9. Ош

Палітычныя партыіПравіць

ЭканомікаПравіць

 
Рынак «Дардой» на паўночнай ускраіне Бішкека — адзін з важных цэнтраў эканамічнай актыўнасці рэгіёну

У 2004 сукупны ВУП дасягнуў толькі $2,4 млрд, гэта значыць $430 на душу насельніцтва. Кыргызстан — другая пасля Таджыкістана па беднасці краіна ў рэгіёне. Больш паловы насельніцтва занята сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.

На пачатак лютага 2005 кыргызская вонкавая дзяржаўная запазычанасць дасягнула $1,92 млрд. За 1990—1996 гады кыргызская эканоміка паменшылася амаль удвая, у асноўным з-за спынення прамысловых прадпрыемстваў на поўначы краіны. Прамысловасць забясьпечвае толькі чвэрць кыргызскага ВУП. На думку назіральнікаў, прамысловасць у аграрным Кыргызстане была створаная ў савецкі час штучна і ўжо наўрад ці можа быць адноўленая. Прыкладна 40 % прамысловай вытворчасці дае здабыча золата — адзіная галіна прамысловасці рэспублікі, якая актыўна развіваецца (у 2003 годзе Кыргызстан здабыў 22,5 т золата, заняўшы трэцяе месца ў СНД пасля Расіі і Узбекістана).

У Кыргызстане, па розных ацэнках, прыватызавана больш за 70 % дзяржпрадпрыемстваў. Большасць буйных прадпрыемстваў кантралявалася сваякамі першага прэзідэнта Акаева.

Кантрольныя пакеты холдынгаў энэргетычнага сектара Кыргызстана — ААТ «Электрычныя станцыі» і АООТ «Кыргызнефтегаз» — знаходзяцца ў дзяржуласнасці.

Сацыяльна-эканамічнае становішчаПравіць

Паводле афіцыйных звестак, за рысай беднасці жывуць 44,4 % насельніцтва краіны.

Беспрацоўе, паводле афіцыйных звестак, — 73,4 тысячы чалавек (3,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва)[3].

У сакавіку 2006 году сярэдні заробак складаў 3057 сомаў або 80 долараў ЗША[3].

НасельніцтваПравіць

 
Дэмаграфічная крывая Кыргызстана

Насельніцтва Кыргызстана — 5,05 млн чалавек (звесткі за 2006 год). Гэта значна больш, чым пражывала ў краіне ў 1959 (2,065 млн), 1970 (2,935 млн), 1979 (3,523 млн), 1989 (4,258) і 1999 (4,823) гадах. Да 1960-х гадоў насельніцтва рэспублікі хутка расло за кошт міграцыйнага і натуральнага прыроста, які быў асабліва значным у сельскіх кыргызаў, узбекаў і іншых сярэднеазіяцкіх народаў. Асноўнай крыніцай росту насельніцтва краіны пасля 1970-х гадоў стаў натуральны прырост, які паступова скарачаўся.

Ядро насельніцтва рэспублікі — 58,6 % (1995) — складаюць кыргызы. Кыргызы пражываюць на ўсёй тэрыторыі краіны і пераважаюць у большасці сельскіх раёнаў. Рускія складаюць 17,1 % насельніцтва, большасць з іх пражываюць у гарадах. Узбекі сканцэнтраваныя ў асноўным у Ошскай вобласці. З іншых значных этнічных груп варта згадаць дунган, украінцаў, немцаў, татараў, яўрэяў, казахаў, уйгур ды таджыкаў.

Кыргызы спачатку інтэнсіўна вярталіся ў краіну з суседніх Таджыкістана і КНР у першыя гады незалежнасці, але пасля 2000 году інтэнсіўна выяжджаюць за яе межы, у асноўным па эканамічных прычынах, у РФ і Казахстан.

Вялікая частка насельніцтва засяроджаная ў далінах — Чуйскай на мяжы з Казахстанам і Ферганскай на мяжы з Узбекістанам, — далінах рэк Нарын і Талас, а таксама ў Ісык-Кульскай катлавіне.

Дзяржаўныя святыПравіць

Дата Назва Назва па-кыргызску Зацемка
1 студзеня Новы год Жаңы жыл ~
23 лютага Дзень узброеных сіл Жоокерлер күнү ~
8 сакавіка Міжнародны жаночы дзень Аялдар күнү ~
21 сакавіка Наўруз Нооруз Нооруз майрамы
24 сакавіка Дзень народнай рэвалюцыі Элдик революция күнү ~
1 мая Дзень рабочых Ішчілер күнү ~
5 мая Дзень Канстытуцыі Конституция күнү ~
9 мая Дзень Перамогі Жеңиш күнү ~
31 жніўня Дзень Незалежнасці Эгемендүлүүк күнү ~
10 зульхіджа Свята ахвяравання Курман айт Дата свята вызначаецца па месяцавым каляндары
1 шаваля Свята разгавення Орозо айт Дата свята вызначаецца па месяцавым каляндары

Дачыненні з БеларуссюПравіць

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года[4].

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць