Дзень Перамогі

свята перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у 1941-1945 гадоў

Дзень Перамогі — свята перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў. Адзначаецца 9 мая. Непрацоўны дзень у Абхазіі[1], Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Польшчы, Расіі, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане і Паўднёвай Асеціі[2].

Дзень Перамогі
Дзень Перамогі
Ваенны парад у гонар Перамогі ў Расіі
Тып Дзяржаўнае
Значэнне святкаванне перамогі савецкіх войскаў ў Вялікай Айчыннай вайне
Дата 9 мая
Традыцыі ваенныя парады, віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Гісторыя свята правіць

Уведзены ў 1945 годзе, аднак з 1948 года з’яўляўся працоўным днём[3].

 
Святочны салют на Чырвонай плошчы

Тым не менш, свята захоўвала сваё значэнне, выпускаліся святочныя паштоўкі і гучалі віншаванні ў адрас франтавікоў.

Упершыню шырока быў адсвяткаваны ў СССР толькі праз два дзесяцігоддзі пры Брэжневе. У тым жа юбілейным 1965 годзе Дзень Перамогі зноў стаў непрацоўным.

У перыяд існавання СССР ваенныя парады на Чырвонай плошчы 9 мая былі ў юбілейныя 1965, 1975, 1985 і 1990 гады[4]; штогод парады праводзіліся 7 лістапада.[5].

Таксама, з 1960-х гадоў своеасаблівыя ваенныя парады 9 мая сталі праводзіцца ў многіх гарадах СССР. У гэты дзень воінскія часці і ваенныя вучылішча маршам праходзілі па вуліцам гарадоў да ваенных мемарыялаў або помнікаў загінулым воінам, дзе праводзіліся мітынгі і ўскладанні кветак.

Пасля распаду СССР парады 9 мая на Чырвонай плошчы не праводзіліся да юбілейнага 1995 года. Тады ў Маскве прайшлі два парады: на Чырвонай плошчы (у пешым страі) і на Паклоннай гары (з удзелам войскаў і баявой тэхнікі).

З тых часоў парады на Чырвонай плошчы сталі праводзіць штогод — але без баявой тэхнікі. З 2008 года парад стаў ізноў праводзіцца з удзелам баявой тэхнікі, у тым ліку ваеннай авіяцыі.

Святочныя шэсці ў гонар Дня Перамогі традыцыйна праходзяць ва ўсіх гарадах-героях, ваенных акругах ў шэрагу буйных гарадоў краін СНД.

У гэты дзень традыцыйна сустракаюцца франтавікі, ускладаюцца вянкі да Вечнага Агню, помнікаў Славы і воінскай доблесці, грукоча святочны салют.


Апошнія дні вайны правіць

У красавіку 1945 года савецкія войскі ўшчыльную падышлі да Берліна.

Нямецкія войскі займалі абарону ўздоўж заходніх берагоў рэк Одэр і Нейсэ. На подступах да Берліна і ў самім горадзе была засяроджана групоўка войскаў, якая мела ў сваім складзе 62 дывізіі (у тым ліку 48 пяхотных, 4 танкавыя і 10 матарызаваных), 37 асобных пяхотных палкоў і каля 100 асобных пяхотных батальёнаў, а таксама значная колькасць артылерыйскіх частак і падраздзяленняў. Гэтая групоўка налічвала каля мільёна чалавек, 1 500 танкаў, 10 400 гармат і мінамётаў, 3 300 баявых самалётаў.

Паведамленне савецкага радыё аб капітуляцыі Германіі

Тэкст чытае Ю. Левітан


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
 
Сцяг Перамогі

Сам Берлін таксама быў пераўтвораны ў наймацнейшы ўмацаваны раён і падрыхтаваны да вядзення вулічных баёў. Вакол Берліна было створана тры абарончых кальца, усярэдзіне горада збудавана больш за 400 жалезабетонных даўгачасных агнявых кропак з гарнізонамі да тысячы чалавек. Сам берлінскі гарнізон налічваў у сваім складзе каля 200 тысяч чалавек.

Савецкія войскі да пачатку аперацыі налічвалі 149 стралковых і 12 кавалерыйскіх дывізій, 13 танкавых і 7 механізаваных карпусоў, 15 асобных танкавых і самаходных брыгад агульнай колькасцю больш за 1 900 000 чалавек. 1-я і 2-я арміі Войска Польскага, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, налічвалі 10 пяхотных і 1 танкавую дывізію, года таксама 1 асобную кавалерыйскую брыгаду, агульнай колькасцю 155 900 чалавек.

Прарыў нямецкай абароны на подступах да Берліна, наступнае акружэнне і штурм Берліна савецкімі войскамі апісваецца ў літаратуры як Берлінская наступальная аперацыя.

Узяцце рэйхстага правіць

29 красавіка Пачатак баі за рэйхстаг, Які абараняла каля тысячы чалавек. Пасля некалькіх нападаў падраздзяленням 171-й (палкоўнік А. І. Нягода) і 150-й (генерал-маёр В. М. Шацілаў) стралковых дывізій удалося заняць будынак ужо ноччу. Рана раніцай 1 мая[6]лейтэнант Аляксей Бераст[7][8][9] і сяржанты Міхаіл Ягораў і Мелітон Кантарыя ўзнялі над рэйхстагам штурмавой сцяг 150-й стралковай дывізіі. Дакладна вядома, што і да, і пасля іх вайскоўцы з розных падраздзяленняў устанаўлівалі чырвоныя сцягі на даху рэйхстага, усяго налічылі каля 40 сцягоў[крыніца?], аднак у афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі (і ў савецкім і расійскім заканадаўстве[крыніца?]) Сцягам Перамогі лічыцца сцяг, устаноўлены Берастам, Ягоравым і Кантарыяй.

Падпісанне капітуляцыі правіць

1 мая ў 3 гадзіны 50 хвілін на камандны пункт 8-й гвардзейскай арміі быў дастаўлены начальнік генеральнага штаба сухапутных сіл вермахта генерал пяхоты Крэбс, які заявіў, што ён упаўнаважаны весці перамовы аб перамір’і. Аднак Сталін распарадзіўся не весці перамоў, акрамя як аб безумоўнай капітуляцыі. Нямецкаму камандаванню быў пастаўлены ультыматум: калі да 10 гадзін не будзе дадзена згода на безумоўную капітуляцыю, савецкімі войскамі будзе нанесены сакрушальны ўдар. Не атрымаўшы адказу, савецкія войскі ў 10 гадзін 40 хвілін адкрылі ўраганны агонь па рэштках абароны ў цэнтры Берліна. Да 18 гадзін стала вядома, што патрабаванні аб капітуляцыі былі адхілены. Пасля гэтага пачаўся апошні штурм цэнтральнай частцы горада, дзе знаходзілася Імперская канцылярыя. Усю ноч, з 1 на 2 мая, працягваліся баі за канцылярыю. Да раніцы ўсе памяшканні былі заняты савецкімі салдатамі.

 
Вільгельм Кейтэль падпісвае Акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі

Уначы 2 мая ў 1:50 хвілін па радыё было прынята наступнае паведамленне: "Высылаем сваіх парламенцёраў на мост Бісмарк-штрасэ. Спыняем ваенныя дзеянні ". Пазней намеснік міністра прапаганды доктар Фрыцшэ звярнуўся да савецкага камандавання з просьбай аб дазволе выступіць па радыё са зваротам да нямецкіх войскаў берлінскага гарнізона аб спыненні супраціву. Да 15 гадзін рэшткі берлінскага гарнізона (больш за 134 тысяч чалавек) здаліся ў палон.

7 мая ў 02:41 ночы ў Рэймсе, быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі. Ад імя нямецкага Галоўнакамандавання пратакол падпісаў генерал Іодль у прысутнасці генерала Уолтэра Сміта (ад імя саюзных экспедыцыйных сілаў), генерала Івана Суслапарава (ад імя савецкага Галоўнакамандавання) і генерала французскай арміі Франсуа Севеза ў якасці сведкі. Аднак у генерала Суслапарава не было дазволу з Масквы падпісваць акт аб капітуляцыі Германіі, Савецкі Саюз настойваў на падпісанні іншага акта.

8 мая ў 22:43 па цэнтральнаеўрапейскім часе (9 мая ў 0:43 па маскоўскім часе) генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль, а таксама прадстаўнік люфтвафэ генерал-палкоўнік Штумпф і Крыгсмарынэ адмірал фон Фрыдэбург, якія мелі адпаведныя паўнамоцтвы ад Дзёніца, падпісалі яшчэ адзін Акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі, які ўступіў у сілу 9 мая з 00:00 па маскоўскім часе.

Тады па ўзгадненню паміж урадамі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была дасягнутая дамоўленасць лічыць працэдуру ў Рэймсе папярэдняй. Тым не менш, ў заходняй гістарыяграфіі падпісанне капітуляцыі германскіх узброеных сіл, як правіла, звязваецца з працэдурай у Рэймсе, а падпісанне акта аб капітуляцыі ў Берліне называе яго «ратыфікацыяй».

Прыняўшы капітуляцыю, Савецкі Саюз не падпісаў мір з Германіяй, то бок застаўся з Германіяй у стане вайны. Вайна з Германіяй была скончаная 25 студзеня 1955 а прыняццем Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР адпаведнага рашэння Архівавана 2 мая 2014.. Тым не менш, пад уласна Вялікай Айчыннай вайной разумеюць толькі частку вайны з Германіяй да 8 мая 1945 года ўключна.

«Яны дайшлі» правіць

 
Подпісы, пакінутыя савецкімі салдатамі на сценах Рэйхстага, захоўваюцца і сёння.

У Берлінскай аперацыі прымалі ўдзел больш за 2 мільёны салдат і афіцэраў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 41600 гармат і мінамётаў, 7500 самалётаў.

У ходзе Берлінскай аперацыі Чырвоная Армія страціла незваротна 78 291 чалавек і 274 184 чалавека склалі санітарныя страты.[10] Гэта значыць у суткі са строю выбывала больш за 15 тысяч салдат і афіцэраў. Яшчэ 8892 чалавека страцілі польскія войскі, з іх 2825 чалавек — незваротна.

У ходзе аперацыі, у тым ліку і для баёў ў горадзе, шырока выкарыстоўваліся танкі. У гарадскіх умовах яны не маглі выкарыстоўваць усе свае перавагі і часта станавіліся зручнай мішэнню для супрацьтанкавых сродкаў немцаў. Гэта таксама прывяло да высокіх страт: за два тыдні баёў Чырвоная Армія страціла траціну танкаў і САУ, якія ўдзельнічалі ў Берлінскай аперацыі, што склала 1997 адзінак. Таксама было страчана 2108 гармат і мінамётаў і 917 баявых самалётаў.

Галоўную задачу аперацыі савецкія войскі вырашылі цалкам: разграмілі 70 пяхотных, 12 танкавых і 11 матарызаваных дывізій праціўніка, узялі ў палон каля 480 тысяч чалавек[11], авалодалі сталіцай Германіі і фактычна прымусілі Германію да капітуляцыі.


Рэлігійны сэнс свята Перамогі правіць

У 1945 годзе галоўнае праваслаўнае свята — Вялікдзень — было ў дзень Георгія Перамаганосца 6 мая і непасрэдна папярэднічала дню Перамогі.[12] Георгій Перамаганосец — воін-святой, пераможца цмока, які прадстаўляе зло. Германская капітуляцыя была падпісаная роўна ў сярэдзіне Светлай сядміцы Вялікадня палкаводцам таксама з імем Георгій.

У пасланні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія I 6 мая 1945 года гаварылася: «Велікодная радасць Уваскрасення Хрыстовага злучаецца цяпер са светлай надзеяй на блізкую перамогу праўды і святла над няпраўдай і цемрай… Святлу і сіле Хрыстовай не змаглі пярэчыць і перашкаджаць цёмныя сілы фашызму, і Божая ўсемагутнасць паказалася над уяўнай сілай чалавечай[13]

Парад Перамогі на Чырвонай плошчы правіць

9 мая на Цэнтральны аэрадром імя Фрунзэ прызямліўся самалёт «Лі-2» з экіпажам А. І. Семянкова, які даставіў у Маскву акт аб капітуляцыі нацысцкай Германіі.

24 чэрвеня на Чырвонай плошчы адбыўся Парад Перамогі. Камандаваў парадам Ракасоўскі, прымаў парад — Жукаў.

На парадзе ўрачыстым маршам прайшлі зводныя палкі франтоў у такім парадку: Карэльскага, Ленінградскага, 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га і 1-га Беларускіх, 1-га, 4-га, 2-га і 3-га Украінскіх, зводны полк Ваенна-Марскога Флота. У складзе палка 1-га Беларускага фронта спецыяльнай калоннай прайшлі прадстаўнікі Войска Польскага. Наперадзе зводных палкоў франтоў ішлі камандуючыя франтамі і войскамі, Героі Савецкага Саюза неслі сцягі праслаўленых часцей і злучэнняў.

Парад завяршыўся маршам 200 сцяганосцаў, якія кідалі сцягі пераможаных нямецкіх войскаў на памост у падножжа Маўзалею.

Свята ў Еўропе і ЗША правіць

У Еўропе Вялікабрытанія і Францыя адзначаюць Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне (а не ў Вялікай Айчыннай вайне, так як для іх Другая сусветная вайна скончылася раней чым яна скончылася фактычна) — 8 мая — наступны пасля 7 мая — дня падпісання капітуляцыі ВС Германіі ў Рэймсе.

8 мая ў 22:43 па цэнтральнаеўрапейскім часе ў Карлсхорсце была падпісаная другая безагаворачная капітуляцыя ВС Германіі. У СССР, а цяпер у многіх краінах СНД 9 мая адзначаецца свята «Дзень Перамогі», то бок наступны дзень пасля капітуляцыі 8 Мая. І першая і другая капітуляцыі пачыналі дзейнічаць практычна адначасова — ў 23:00 і ў 23:01 адпаведна 8 мая па цэнтральнаеўрапейскім часе.

У ЗША, гэта свята называецца V-E Day, ці Victory in Europe Day. А свята перамогі ў Другой сусветнай вайне адзначаецца 2 верасня 1945 г. У большасці краін Заходняй Еўропы 8 мая адзначаецца як «Дзень Еўропы».

15 жніўня адзначаецца як Дзень Перамогі над Японіяй (англ.: V-J Day).

Узнагароды, прысвечаныя Дню Перамогі правіць

Савецкі Саюз правіць

 
Ордэн «Перамога»
 
Ордэн «Перамога»
Ордэн «Перамога»
 
Медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
 
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
 
Медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
 
Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
 
Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Беларусь правіць

  • Юбілейны медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «55 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Расія правіць

 
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
 
Медаль 60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
 
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Украіна правіць

 
Медаль 60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Казахстан правіць

 
Медаль 60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. (Казахстан)
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Дзень Перамогі ў філатэліі і мастацтве правіць

Асноўны артыкул: Дзень Перамогі ў філатэліі

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць