7 мая
7 мая (7 траўня) — сто дваццаць сёмы (сто дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
Падзеі
правіць- 973: Пасля смерці свайго бацькі Атон II становіцца адзіным валадаром Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1189: Гамбург атрымаў ад Фрыдрыха I Барбаросы дазвол на бяспошлінны гандаль і статус імперскага горада.
- 1583: Завершана перабудова Нясвіжскага замка.
- 1794: Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі універсал.
- 1904: Адменена забарона літоўскага друку ў Расійскай імперыі.
- 1915: Германская падводная лодка затапіла каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Ірландыі брытанскі лайнер «Лузітанія», які плыў з ЗША у Вялікабрытанію.
- 1918: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне.
- 1985: Адкрыты для наведвальнікаў Полацкі музей баявой славы.
- 1991: Выйшла Mac OS System 7.
- 1999: Пры нявысветленых абставінах у цэнтры Мінска знік генерал Юрый Захаранка.
- 2000: Уладзімір Пуцін заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.
- 2009: У Празе адбыўся саміт краін-удзельніц новай праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Нарадзіліся
правіць- 1574: Інакенцій X, Папа Рымскі (пам. 7.1.1655)
- 1713: Алексі Клод Клеро, французскі матэматык і астраном (пам. 17.5.1765)
- 1774: Фрэнсіс Бафорт, англійскі гідрограф, які распрацаваў 12-бальную шкалу сілы ветру (пам. 17.12.1857)
- 1833: Іаганес Брамс, нямецкі кампазітар і піяніст (пам. 3.4.1897)
- 1840: Пётр Чайкоўскі, рускі кампазітар (пам. 6.11.1893)
- 1841: Густаў Лебон, французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст (пам. 13.12.1931)
- 1861: Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1913 года (пам. 7.8.1941)
- 1868: Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі (пам. 1939)
- 1880: Міхал Ромер, польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч (пам. 22.2.1945)
- 1901: Гэры Купер, амерыканскі акцёр (пам. 13.5.1961)
- 1919: Эва Перон, жонка колішняга прэзідэнта Аргенціны Хуана Перона (пам. 26.7.1952)
- 1924: Марджары Бултан, пісьменнік, паэт і драматург на эсперанта
- 1924: Джэймс Лірмант Гованс, брытанскі ўрач і імунолаг
- 1935: Хорхэ Грыфа, аргенцінскі футбаліст
- 1993: Нікалае Станчу, румынскі футбаліст
Памерлі
правіць- 399 да н.э.: Сакрат, старажытнагрэчаскі філосаф (нар. 4.6.470 да н.э.)
- 973: Атон I Вялікі, кароль германскі, заснавальнік і першы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (нар. 23.11.912)
- 1205: Ласла III, кароль Венгрыі і Харватыі (нар. у 1199)
- 1825: Антоніо Сальеры, італьянскі кампазітар (нар. 18.8.1750)
- 1840: Каспар Давід Фрыдрых, нямецкі жывапісец (нар. 5.9.1774)
- 1941: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг (нар. 1.1.1854)
- 1951: Джордж Арліс, амерыканскі акцёр і рэжысёр (нар. 10.4.1868)
- 1954: Рыхард Мюлер (мастак)
- 1965: Чарлз Шылер, амерыканскі мастак
- 1966: Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменнік (нар. 6.3.1909)
- 1977: Сямён Пейсахавіч Школьнікаў, беларускі мастак-грымёр
- 2009: Алесь Пікула, беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Баранавічаў
- 2017: Алесь Рыбак, беларускі пісьменнік
- 2024: Эвальд Аавік, эстонскі акцёр