19 мая
19 мая (19 траўня) — сто трыццаць дзевяты (сто саракавы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2025 |
Падзеі
правіць- 715: Грыгорый II становіцца 89-м Папам Рымскім.
- 1051: Кароль французскі Генрых І ажаніўся трэцім шлюбам з Ганнай Яраслаўнай.
- 1515: Георг Барадаты прадае Фрызію дынастыі Габсбургаў за 200 тыс. рэйнскіх гульдэнаў.
- 1536: З-за рознагалоссяў з літоўскімі магнатамі біскуп Ян адмовіўся ад віленскага біскупства.
- 1604: Заснаваны горад Манрэаль.
- 1622: У Асманскай імперыі пачалося паўстанне янычараў.
- 1929: У Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы.
- 1991: Рэферэндум аб незалежнасці ў Харватыі.
- 2000: Асуджаны да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.
- 2021: Здарылася катастрофа самалёта Як-130 у Баранавічах.
Нарадзіліся
правіць- 1593: Якаб Іорданс, фламандскі мастак (пам. 18.10.1678)
- 1611: Інакенцій XI, Папа Рымскі (пам. 12.8.1689)
- 1762: Іаган Готліб Фіхтэ, нямецкі філосаф (пам. 27.1.1814)
- 1881: Мустафа Кемаль Атацюрк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі (пам. 10.11.1938)
- 1890: Хо Шы Мін, кіраўнік В'етнама (пам. 1969)
- 1919: Юхан Пеэгель, эстонскі лінгвіст, пісьменнік
- 1928: Пол Пот, камбаджыйскі дыктатар (пам. 1998)
- 1944: Яан Тальтс, эстонскі цяжкаатлет
- 1962: Рычард Лоўрэнс Тэйлар, брытана-амерыканскі матэматык
- 1981: Ёнас Поэр Расмусен, дацкі рэжысёр
Памерлі
правіць- 1303: Святы Іў, святы, заступнік Брэтані
- 1389: Дзмітрый Данскі, вялікі князь маскоўскі (нар. 12.10.1350)
- 1480: Ян Длугаш, польскі гісторык (нар. 1.12.1415)
- 1825: Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон, французскі філосаф (нар. 17.10.1760)
- 1912: Баляслаў Прус, польскі пісьменнік (нар. 20.8.1847)
- 1918: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак (нар. 14.4.1853)
- 1925: Вікінг Эгелінг, шведскі мастак і рэжысёр
- 1928: Макс Шэлер, нямецкі філосаф і сацыёлаг (нар.22.8.1874)
- 1943: Крысцьян Раўд, эстонскі мастак
- 1962: Габрыэле Мюнтэр, нямецкая мастачка
- 2014: Джэк Брэбем, аўстралійскі аўтагоншчык
- 2018: Роберт Індыяна, амерыканскі мастак