Ян з княжатаў літоўскіх

Ян (Януш) «з княжатаў літоўскіх» (8 студзеня 149918 лютага 1538) — біскуп віленскі (15121536), затым пазнаньскі (1536–1538).

Ян з княжатаў літоўскіх
John from Lithuanian Dukes.PNG
каталіцкі біскуп[d]
з 1531
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 15 сакавіка 1536
Дыяцэзія ancient diocese of Poznań[d]
Папярэднік Jan Latalski[d]
Пераемнік Stanisław Oleśnicki[d]
біскуп віленскі[d]
з 23 верасня 1519
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Войцех Радзівіл
Пераемнік Павел Аляксандравіч Гальшанскі
Нараджэнне 17 студзеня 1499 ці 8 студзеня 1499
Смерць 28 лютага 1538 (39 гадоў) ці 18 лютага 1538 (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Ягелоны
Бацька Жыгімонт I Стары
Маці Кацярына Охстат-Тэльнічанка[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Адукацыя
Дзейнасць канонік, кантар, каталіцкі святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пазашлюбны сын караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I Старога і Катажыны Охстат Цельнічанкі. Выхоўваўся ў Кракаве і Глогаве. У 1512 Ян «з князёў літоўскіх» кракаўскі, пазнаньскі і плоцкі канонік. У 1515 вывучаў у Балонскім універсітэце права. Працаваў у каралеўскай канцылярыі. У 1519 Папа Леў X прызначыў яго кіраўніком віленскага біскупства. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531 пасля канчатковага святарскага пасвячэння. Пасля прыезду ў Вільню біскуп Ян стаў фактычным намеснікам вялікага князя ў ВКЛ (1519—36). Актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра і стварэнні Статута ВКЛ 1529. Пры яго дапамозе Францыск Скарына заснаваў у Вільні друкарню, а з сярэдзіны 1520-х г. стаў яго сакратаром. Праводзіў палітыку бацькі ў адносінах абмежавання ўлады свецкіх магнатаў. Для ўмацавання ўлады дынастыі Ягелонаў распрацаваў (з Юрыем Радзівілам) праект прызнання ВКЛ каралеўствам (1526), аднак польскія магааты не дапусцілі гэтага. 19.5.1536 з-за рознагалоссяў з літоўскімі магнатамі Ян адмовіўся ад віленскага біскупства (прыкладна ў той час пакінуў Вільню і Ф. Скарына). 3 сакавіка 1537 біскуп пазнаньскі.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 18 кастрычніка 2020.

СпасылкіПравіць