Павел Аляксандравіч Гальшанскі
Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 1490—1555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.
Павел Аляксандравіч Гальшанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Войцех Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Ежы Хвальчэўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Ян з княжатаў літоўскіх | ||||||
Пераемнік | Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | 1490[1] ці каля 1485 | ||||||
Смерць |
4 верасня 1555[2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гальшанскія[3] | ||||||
Бацька | Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі[5] | ||||||
Маці | Соф’я Судзімонтаўна[d][6] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 года[7] — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы[7]. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі.
Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.
Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 года[8][9].
Партрэт
правіцьУ Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага[10]. У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір Пац[11].
Зноскі
- ↑ Paweł Holszański // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 104.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 103–104.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 103.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 102.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 102, 103.
- ↑ а б Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103
- ↑ Матушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 227
- ↑ http://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm Архівавана 14 студзеня 2006.
- ↑ Kristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. (Кароткі змест па-англійску Архівавана 11 чэрвеня 2008.).
Літаратура
правіць- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Аляксандравіч Гальшанскі