Марыя Матушакайце (літ.: Marija Matušakaitė; 9 сакавіка 1924 — 24 лютага 2016) — літоўскі архітэктар, мастацтвазнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (1970).

Марыя Матушакайце
Дата нараджэння 9 сакавіка 1924(1924-03-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2016(2016-02-24) (91 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктар, мастацтвазнавец, мадэльер
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1970)
Альма-матар
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

У 1941—1948 вучылася ў Каўнаскім універсітэце. У 1948—1953 гадах працавала архітэктарам, у 1953—1959 гадах старшы архітэктар у Дзяржаўным праектным інстытуце пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР, у 1959—1961 гадах працавала ў Праектным інстытуце гарадскога і сельскага будаўніцтва, у 1961—1963 гадах дырэктар Вільнюскага дома моды, у 1963—1965 гадах у Праектным інстытуце гарадскога будаўніцтва. У 1965—1993 гадах выкладала ў Каўнаскім універсітэце (з 1974 года прафесар).

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследвала драўляную архітэктуру, партрэтны жывапіс, скульптуру, разьбярства, гісторыю адзення Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў.

Аўтар кніг: «Літоўскі партрэт XVI—XVIII ст.» («Portretas XVI—XVIII a. Lietuvoje», Вільнюс, 1984), «Літоўскія працэсійныя алтары» («Procesijų altorėliai Lietuvoje», Вільнюс, 1998), «Старажытная драўляная скульптура і дэкаратыўная разьба па дрэве ў Літве» («Senoji medžio skulptūra ir dekoratyvinė drožyba Lietuvoje», Каўнас, 1999), «Літоўскае адзенне XVI—XVIII ст.» («Apranga XVI—XVIII a. Lietuvoje», Вільнюс, 2003).

УзнагародыПравіць

Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы (1998).

ТворыПравіць

  • Литовская надгробная скульптура эпохи Ренессанса и раннего барокко // Искусство Прибалтики. Таллин, 1981;
  • U źródeł portretu litewskiego // Lituano-Slavica Posnaniensia. Poznań, 1992. T. 5;
  • Senieji Lietuvos kunigaikščių portretai. Kaunas, 1997;
  • Działalność artystyczna Tomasza Podhayskiego na Litwie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000.

ЛітаратураПравіць