Архікафедральны сабор Святога Станіслава (Вільнюс)

сабор у Вільнюсе, Літва
(Пасля перасылкі з Віленскі кафедральны сабор)

Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава ў Вільні — рымска-каталіцкі кафедральны сабор Вільнюскай архідыяцэзіі-мітраполіі, яму прысвоены ганаровы статус «малой базілікі». Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Вільнюса ля падножжа Замкавай гары. Побач знаходзіцца вежа-званіца. Сабор у цяперашнім выглядзе ўяўляе прыклад архітэктуры класіцызму.

Каталіцкі храм
Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава
Švento Stanislovo ir Švento Vladislovo arkikatedra bazilika
Кафедральны сабор (галоўны фасад)
Кафедральны сабор (галоўны фасад)
54°41′09,20″ пн. ш. 25°17′16,36″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Архідыяцэзія Вільнюса
Благачынне Вільнюскі дэканат I
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Лаўрын Гуцэвіч
Дата заснавання 1387
Будаўніцтва 17831801 гады
Рэліквіі і святыні мошчы святога Казіміра
Матэрыял цэгла
Сайт katedra.lt (літ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
В. С. Садоўнікаў. Кафедральны сабор Святога Станіслава. 1847

Хрысціянскі храм быў збудаваны на месцы язычніцкага свяцілішча ў XV стагоддзі. Мяркуецца таксама, што храм быў заснаваны вялікім князем літоўскім Міндоўгам (каралём літоўскім з 1223 года), пасля яго хрышчэння (1251). З вяртаннем Міндоўга ў язычніцтва пасля 1261 года сабор быў разбураны, з рэштак была зноў збудавана язычніцкае капішча.

З хрышчэннем Літвы ў 1387 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ягайла, прыбыўшы з вялікай світай з Кракава ў Вільну, разбурыў язычніцкі храм і заклаў на яго рэштках хрысціянскі храм Святога Станіслава.

Храм неаднаразова цярпеў ад пажараў (1399, 1419, 1530, 1539, 1542 і пазней). Сабор адбудоўваўся і пашыраўся пры падтрымцы вялікага князя літоўскага Вітаўта. У капліцы Святога Міхаіла Архангела, пабудаванай пры новым храме ў гатычным стылі, былі пахаваны жонка Вітаўта Ганна Святаславаўна (1418) і Вітаўт (1430).

Пры саборы ўзводзіліся капліцы (капэлы) Мантвідаўская (1423), Гаштольдаўская (1436), Кезгайлаўская (1436), Каралеўская (1474) і іншыя. Пры перабудове ў 1522 годзе пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Ануса (Annus) на суседняй вежы Ніжняга замка была пабудавана званіца.

Пасля пажару 1530 года аднаўленнем з 1534 гады кіравалі італьянцы — спачатку Бернарда Занобі да Джаноці (Bernardo Zanobi da Gianotti), затым Джавані Чыні з Сіены (Giovani Cini di Siena). З завяршэннем шчодра аплачаных Жыгімонтам Аўгустам прац (1557) сабор набыў рысы архітэктуры рэнесансу.

 
Юзаф Балзукевіч. Вароты капэлы Святога Казіміра. (1912).

Пасля пажару 1610 года аднаўленне сабора пад кіраўніцтвам архітэктара Вільгельма Поля (Pohl) працягвалася да 1623 года. У паўднёва-ўсходнім вуглу храма ў 16231636 гадах клопатам Жыгімонта III Вазы (пасля яго смерці — Уладзіслава IV Вазы) была прыбудавана капэла Святога Казіміра, кананізаванага ў 1603 годзе.

 
Капэла Святога Казіміра

Капэлу дэкараваў італьянскі архітэктар і скульптар Канстанціна Тэнкала (Constantino Tencalla), аўтар знакамітай калоны Зыгмутаўскай у Варшаве. Мяркуецца, што Тэнкала таксама аўтар мемарыяльнай табліцы ў памяць заснавання капэлы Святога Казіміра, прымацаванай на вонкавай сцяне капэлы і датаванай 1636. Табліцу ўпрыгожвае шчыт з гербам Рэспублікі Абодвух Народаў — польскі Арол і вялікалітоўская Пагоня. Унутранае ўбранне капэлы з выкарыстаннем граніту і мармуру змянялася, формы ранняга барока захоўваліся. Капэлу Валовічаў у паўночнай частцы сабора рэканструяваў у стылі барока П. Данкерс дэ Ры (Dankers).

Пасля маскоўскага нашэсця (16551661) аднаўленне і перабудову праводзіў да 1666 архітэктар Ян Вінцэнт Сальведэр (Salveder).

Новы рамонт запатрабаваўся пасля шведскага нашэсця (17011702).

У 1769 годзе паўднёвая вежа, пабудаваная Сальведэрам па вуглах фасада, абрынулася, разбурыўшы скляпенні суседняй капэлы. Шэсць ксяндзоў, якія знаходзіліся ў ёй, загінулі.

У 1782 годзе пачалася перабудова сабора па праекце архітэктара, прафесара Віленскага ўніверсітэта Лаўрына Гуцэвіча (17531798). Па яго праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак здабыў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім вуглу прыбудавана новая сакрысція з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: збудаваны па вуглах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб'яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў злучаюць будынак у адно цэлае. У захаванай унутранай структуры нанова дэкараваны скляпенні нефаў.

 
С. М. Пракудзін-Горскі. Кафедральны сабор Святога Станіслава. 1912

Пасля смерці Гуцэвіча (1798) працы працягнуў прафесар Віленскага ўніверсітэта Міхал Шульц (Michał Szulc, Mykolas Šulcas), завяршыўшы іх у 1801 годзе. Будынак набыў выгляд, які захаваўся да нашых дзён.

З той пары над фасадам узвышаліся тры статуі: пасярэдзіне Святая Алена з пазалочаным крыжам, злева Святы Станіслаў, справа Святы Казімір. Па малюнках Францыска Смуглевіча і ўказаных Л. Гуцэвічам памерах іх у 1786-1791 гадах стварыў скульптар Караль Ельскі.

У нішах фасада ўсталяваны выкананыя італьянскім скульптарам Тамаза Рыгі (Tommaso Righi) фігуры чатырох евангелістаў, над імі і над галоўным уваходам чатыры барэльефы са сцэнамі дзеянняў апосталаў: сашэсце Святога Духа, вылячэнне кульгавага, пропаведзь Святога Пятра, вылячэнне Святым Паўлам хворага, смерць Ананіі і Сапфіры. Тымпан франтона ўпрыгожвае вялікая кампазіцыя, якая адлюстроўвае ахвярапрынашэнне Ноя. У нішах па абодва бакі порціка ўсталяваны вялікія скульптуры Майсея і Аўраама. Барэльефы і скульптуры створаны ў 17851791 гадах.

У нішах бакавых порцікаў знаходзяцца гіпсавыя скульптуры працы Казіміра Ельскага (Kazimierz Jelski) — з паўднёвага боку — сямі каралёў дынастыі Ягелонаў, з паўночнага — пяці святых ордэны езуітаў. Статуі святых езуітаў былі перанесены сюды ў 1832 з езуіцкага касцёла Святога Казіміра, зачыненага пасля паўстання 1830—1831 і затым ператворанага ў праваслаўны кафедральны сабор Святога Мікалая.

Невялікія дадаткі рабіліся архітэктарам Каралем Падчашынскім у 18371838 гадах.

У 18571859 гадах у саборы быў змантаваны арган, перанесены з Аўгусцінскага кляштара. У 1889 у саборы вядомым майстрам Юзафам Радовічам (Józef Rodowicz, Juozapas Radavičius) быў пабудаваны новы арган[1].

Рамонтна-аднаўленчыя працы, якія суправаджаюцца даследаваннямі, праводзіліся ў 19311939 гадах і пасля паводкі 1931 года. Яны закранулі перш за ўсё падмуркі і падзямеллі.

У кафедральным саборы ўрачыста каранаваліся вялікія князі літоўскія ад Вітаўта да дзесяцігадовага Жыгімонта Аўгуста. У 1919 годзе тут адбылося ўрачыстае набажэнства — інаўгурацыя Універсітэта Стэфана Баторыя. У 1927 годзе прайшла ўрачыстая каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Астрабрамскай (у якой бралі ўдзел Юзаф Пілсудскі і прэзідэнт Польскай Рэспублікі Ігнацый Масціцкі (Mościcki).

Карцінная галерэя

правіць

Падчас Другой сусветнай вайны і ў 19441946 гадах у саборы праводзіліся набажэнствы. Пазней савецкія ўлады зрабілі ў ім склад. У 1950 годзе з даху сабора былі зняты і знішчаны статуі святых. З 1956 года ў саборы дзейнічала Карцінная галерэя Мастацкага музея. У галерэі па нядзелях праходзілі канцэрты арганнай музыкі. Першы канцэрт адбыўся 19 мая 1963 года ў капліцы Св. Казіміра, дзе стараннямі арганіста Леапольдаса Дыгрыса і дырэктара галерэі Вітаўтаса Печуры быў усталяваны невялікі арган-пазітыў вядомай нямецкай фірмы «Александэр Шуке». Затым канцэрты былі перанесены ў вялікую залу. З 1966 традыцыяй стала праводзіць стары год выкананнем 31 снежня «Развітальнай сімфоніі» Гайдна. Пасля рамонту аргана ў вялікай зале (самы вялікі ў той час арган у Літве), праведзенага спецыялістамі фірмы «Александэр Шуке», увосень 1969 адбыліся канцэрты адкрыцця аргана: 15 лістапада — прафесары Вольфганга Шэтэліха, 16 лістапада — Леапольдаса Дыгрыса. Сярод тых, хто выступаў у Карціннай галерэі — арганісты Літвы (Бернардас Васіляўскас, Конрадас Кавяцкас, Гядзімінас Квікліс, Гедрэ Лукшайтэ і іншыя), Расіі (Ісая Браўда, Наталля Гурэева, Сяргей Дыжур і іншыя), Францыі (Жан Гію і іншых краін)[1].

 
Табліца ў памяць малітвы Яна Паўла II

Вяртанне вернікам

правіць

У 1985 годзе ўлады дазволілі штотыднёвыя набажэнствы ў саборы, які заставаўся Карціннай галерэяй. 5 лютага 1989 года адбылося асвячэнне вернутага цэрквы храма. 4 сакавіка 1989 у сабор былі ўрачыста перанесены мошчы Святога Казіміра, якія захоўваліся ў касцёле Святога Пятра і Паўла. У кастрычніку 1989 года храм быў урачыста адкрыты.

У 1993 годзе былі адноўлены скульптуры на фасадзе сабора (скульптар Станісловас Кузма). З 1993 годзе ва ўрачыстасцях інаўгурацыі прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі пасля прынясення прысягі ў Сейме і ваеннага парада ідзе ўрачыстае набажэнства з удзелам прэзідэнта, які ўступіў на пасаду, і яго світы і асвячэнне прэзідэнцкага штандара.

4 верасня 1993 года Папа Рымскі Ян Павел II малітвай у кафедральным саборы пачаў апостальскі візіт у Літву (4 верасня—8 верасня 1993).

Званіца

правіць
 
Сярэбраная памятная манета (2003 г.) 50 літаў з Вільнюскім кафедральным саборам.
 
Званіца

Асобна ад сабора стаіць чатырох'ярусная званіца (XVIXVIII стагоддзяў) вышынёй 57 м збудаваная на вежы Ніжняга замка.

У першай чвэрці XVI стагоддзя італьянскі архітэктар Анус (Annus) на абарончай круглай вежы надбудаваў два васьмівугольныя ярусы для званоў. Верхні ярус збудаваны ў канцы XVI стагоддзі і пазней прыстасаваны для гадзінніка. Ніжняя круглая частка адносіцца да готыкі, у двух сярэдніх ярусаў ёсць рысы барока, чацвёрты ярус выкананы ў стылі класіцызму.

У XVIIXIX стагоддзя званіца з-за пашкоджанняў у войнах і пажарах неаднаразова перабудоўвалася. Напачатку XIX яна была пакрыта бляхай і ўвянчана шпілем (8 м) з пазалочаным шарам і крыжам (5 м).

Вежавы гадзіннік выраблены ў канцы XVII стагоддзя. Механізм рэканструяваўся ў 1803 годзе. Чатыры цыферблаты (дыяметр 2 м) маюць толькі гадзіннікавую стрэлку. Вобад цыферблатаў, лічбы і стрэлка пазалочаныя.

Звон, які адбівае гадзіны, адліты ў 1673 годзе. Меншы звон, які адбівае чвэрці, адліты ў 1758 годзе.

Званіца рамантавалася ў 1965 годзе. У 1967 годзе на званіцы былі ўсталяваны 17 званоў рознай велічыні, на якіх вызвоньвалі мелодыі падчас святаў і паўдзённы сігнал літоўскага радыё.

У званіцы размяшчаўся дыспетчарскі пункт Вільнюскага бюро падарожжаў і экскурсій.

Зноскі

  1. а б Muzika Paveikslų galerijoje. Музыка ў Карціннай галерыі. Vilnius: Lietuvos TSR Valstybinė filharmonija, 1972.

Літаратура

правіць
  • Vytautas Ališauskas, Mindaugas Paknys. Kaplica św. Kazimierza w Wileńskiej Katedrze: przewodnik / tłumaczył z litewskiego Dariusz Malinowski; zdjęcia Tomas Vyšniauskas. Vilnius: Aidai, 2004 (Vilniaus spauda). 79, [1] p.: iliustr. Tir. 2200 egz. ISBN 9955-445-97-1

Спасылкі

правіць