Мі́хал Шульц (Міхаіл Шульц, літ.: Mykolas Angelas Šulcas, польск.: Michał Szulc; 1769, Курляндыя — 20 чэрвеня 1812, Вільня) — літоўскі і беларускі архітэктар нямецкага паходжання. Прадстаўнік позняга класіцызму.

Міхал Шульц
Дата нараджэння 1769
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1812(1812-06-20)
Месца смерці
Грамадзянства  Рэч Паспалітая Расійская імперыя
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вільня
Архітэктурны стыль класіцызм
Найважнейшыя пабудовы Дом Франка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1788 годзе скончыў Галоўную віленскую школу1803 годзе ператвораную ў Віленскі ўніверсітэт) са ступенню доктара філасофіі. Вучань прафесара Лаўрына Гуцэвіча. З восені 1788 года выкладаў у школах Крэтынгена, Вільні, у 1794 годзе — Навагрудка. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года. Увосень 1797 года стаў ад’юнктам прафесара Лаўрына Гуцэвіча, пазней — прафесарам універсітэта, узначаліў кафедру архітэктуры.

З 1799 года праектаваў, будаваў і рэканструяваў навучальныя карпусы Віленскага ўніверсітэта і дамы персанала ўніверсітэта, таксама іншыя жылыя дамы Вільні, сядзібныя ансамблі і храмавыя будынкі ў Літве і Беларусі.

У 1809 годзе пры рэканструкцыі гімназіі Віленскага ўніверсітэта абвалілася столь. Аварыя адбылася таксама пры перабудове касцёла піяраў у жылы дом. Чатырохпавярховы дом Шульца з велічным класіцыстычным фасадам, збудаваны на рагу вуліц Нямецкай (Vokiečių g. 8) і Дамініканскай (Dominikonų g.) у 1800 годзе на месцы не дабудаванага касцёла піяраў, у XIX стагоддзі быў самым высокім у Вільні. Перад Другой сусветнай вайной у ім была гасцініца «Еўропа». У 1944 годзе будынак згарэў і пасля вайны на яго месцы быў пабудаваны шэраговы жылы дом[1].

У сувязі з аварыямі паліцыя забараніла Шульцу займацца праектаваннем і будаўніцтвам. Ён быў звольнены з пасады архітэктара ўніверсітэта, аднак заставаўся прафесарам архітэктуры.

Улетку 1812 года Шульцу было даручана ўзвядзенне павільёна для ўрачыстай вячэры ў гонар імператара Аляксандра ў Закрэце (цяпер парк Вінгіс)[2]. Незадоўга да балю павільён абрынуўся. Узрушаны Шульц кінуўся ў Вілію і патануў. Цела яго выцягнулі праз некалькі дзён у 20 вёрстах ад горада[3].

Творчасць

правіць
 
Гасціная ў кватэры Шульца

Напачатку сваёй дзейнасці завяршаў працы, распачатыя Гуцэвічам: у 17981801 гадах завяршыў рэстаўрацыю віленскага Кафедральнага сабора, у 17981800 — віленскай ратушы.

Затым працаваў над рэканструкцыяй будынкаў Віленскага ўніверсітэта. У 17991801 гадах на трэцім паверсе паўночнага корпуса двары Сарбевія абсталяваў уласную кватэру ў чатыры пакоі. Інтэр’ер кватэры Шульц дэкараваў ляпнымі арнаментамі і формамі розных ордараў. Для асвятлення спальні накшталт рымскага атрыума ў столі і даху прасечана акно прамавугольнай формы. Памяшканне ўпрыгожана формамі дарычнага ордара, сканцэнтраванымі ў антаблеменце і апраўленні вокнаў. Антаблемент, які апяразвае гасціную, складаецца з фрыза, разбітага на метопы з разеткамі раслінных матываў. Антаблементы іншых пакояў карынфскага і тасканскага ордара. У сваёй кватэры Шульц чытаў лекцыі, выкарыстоўваючы яе як навочны дапаможнік па гісторыі архітэктуры і праектаванні.

 
Спальня ў кватэры Шульца
 
Палац Бжастоўскіх (універсітэцкая аптэка)

Аднапавярховыя будынкі заходняга корпуса двары М. Даўкшы Шульц рэканструяваў пад кватэры прафесараў, змяніўшы планіроўку і надбудаваўшы два паверхі. У 1806 годзе трэці паверх заходняга корпуса двара Сарбевія архітэктар прыстасаваў пад бібліятэку. У 1810 годзе ў Вялікім двары ён перабудаваў фасад аулы, упрыгожыўшы яго класіцыстычным парталам. У 1811 годзе Шульц працаваў на праектам рэканструкцыі аулы.

У 1799 годзе архітэктар рэканструяваў будынкі ў Сярэйкішках, прыстасаваўшы іх для кафедры прыродазнаўчых навук (лабараторыі, аўдыторыі, кватэры прафесараў). Тады ж ім быў падрыхтаваны праект Сярэйкішкскага батанічнага саду і пабудаваны масток у садзе. Увосень таго ж года Шульц рэканструяваў будынак універсітэцкай аптэкі (палац Бжастоўскіх) на рагу вуліц Святога Яна (Швянта Ёна, Šv. Jono g.) і Універсітэцкай (Універсітэта, Universiteto g.).

 
Дом Франка

У 1807 годзе архітэктар рэканструяваў трохпавярховы дом Прозараў на Вялікай вуліцы, у якім былі размешчаны кватэры для прафесараў. Пасля будынак стаў вядомы як дом Франка (Didžioji g. 1; цяпер тут размяшчаюцца кнігарня, пасольства Францыі і Французскі культурны цэнтр). Размешчаны асіметрычна пад’езд падкрэсліваюць дарычныя пілястры і ліштва. Вялікія вокны другога паверху ўпрыгожваюць апраўленні і ляпныя арнаментныя вянкі. Вугал дома акцэнтаваны белым рустам.

У 18071810 гадах па праекце Шульца рэшткі занядбанай Прачысценскай царквы былі перабудаваны ва ўніверсітэцкі Анатомікум з аўдыторыямі і празектарскімі на першым паверсе і кабінетамі, навучальнымі і гаспадарчымі памяшканнямі на другім.

Трохпавярховы дом, які належаў універсітэту, Шульц у 18091810 годзе рэканструяваў для патрэб Хімічнай калегіі: пабудаваў вялікую ратондную аўдыторыю, абсталяваў кватэры прафесараў. У хімічнай аўдыторыі ў форме амфітэатра ў нішах паміж дарычнымі пілястрамі былі ўбудаваны цыліндрычныя печы. Дзве дзверы апраўляе партал з дарычнымі калонамі. Ратонду апяразвае шырокі антаблемент. Купальнае скляпенне мае кесоннае вырашэнне. Цяпер у гэтым будынку размяшчаецца Міністэрства адукацыі і навукі Літвы (вугал вуліц А. Валана і Святога Мікалая, A. Volano g. 2 / Šv. Mykolo g. 9 [4]).

 
Дом Франка

Шульц таксама праектаваў рознага роду культавыя будынкі. У 1802 годзе ён спраектаваў і ўзвёў званіцу касцёла Святой Ганны ў Вільні, кіраваў рэстаўрацыйнымі работамі па яго аднаўленні. У 18021803 гадах архітэктар падрыхтаваў праект трохнефнай царквы, школы, гаспадарчых і вытворчых пабудоў у Свіслачы (Беларусь), яшчэ адзін ў 1810 годзе (не рэалізаваны). Мяркуецца, што Шульцу належыць праект ансамбля каменных капліц у Вабальнінкасе (цяпер Біржайскі раён).

Палац Тызенгаўзаў

правіць

Напачатку XIX стагоддзя архітэктар удзельнічаў у стварэнні інтэр’ераў палаца Тызенгаўзаў у Вільні на рагу Нямецкай і Троцкай вуліц (цяпер Вакечу і Траку, Vokiečių g. 28 / Trakų g. 17).

Сядзібы

правіць

У 18021822 гадах Шульц праектаваў ансамбль сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі, недалёка ад Смаргоні, які ўключаў аднапавярховы палац з сіметрычным фасадам, з мезанінам і двухпавярховымі павільёнамі па вуглах, аранжарэя, вадзяны млын, капліца, павільёны, масткі ў парку. У 1806 годзе архітэктар рэканструяваў сядзібу ў Нямежысе (цяпер Вільнюскі раён), каля 1811 года сядзібу ў Анташаве (цяпер Вільнюскі раён).

Рысы стылю

правіць

Пры рэканструкцыі будынкаў універсітэта Шульц, як правіла, вялікую ўвагу надаваў зручнасці і функцыянальнасці. Ад прац прадстаўнікоў ранняга класіцызму і стылю яго настаўніка Лаўрына Гуцэвіча праекты Шульца адрозніваюцца ўмеранасцю формаў, эканамічнасцю, адмовай ад падкрэсленай велічнасці галоўных фасадаў і прапорцыямі, блізкімі да звычайных прапорцыяй ампіру.

Памяць

правіць

Імем Шульца названа адна з вуліц (Mykolo Šulco gatvė) у раёне Вільнюса Пашылайчай[5].

Зноскі

  1. Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 198, 226. (літ.)
  2. На гэтым балі, апісаным у рамане Л. М. Талстога «Вайна і мір» (т. 3, ч. 1, гл. III), імператар атрымаў вестку пра ўварванне войскаў Напалеона ў Расію
  3. А. К. Киркор. Вильно // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Под общей редакцией П. П. Семенова, вице-председателя императорского Русского географического общества. Том третий. Часть первая. Санкт-Петербург — Москва: Издание книгопродавца-типографа М. О. Вольфа, 1882. С. 154.
  4. Pastato istorija (літ.)
  5. Mykolo Šulco gatvė Vilniuje (літ.). Vilniaus katalogas. Праверана 3 лютага 2014.

Літаратура

правіць