Міхал Клеафас Агінскі
Міхал Клеафас Агінскі (25 верасня 1765, маёнт. Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (1789—1793), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1795), дыпламат, кампазітар.
Міхал Клеафас Агінскі | |||
---|---|---|---|
Michał Kleofas Ogiński | |||
Асноўная інфармацыя | |||
Дата нараджэння | 25 верасня 1765 | ||
Месца нараджэння |
Гузаў, Мазавецкае ваяводства, Рэч Паспалітая |
||
Дата смерці | 15 кастрычніка 1833 (68 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Краіна |
Рэч Паспалітая Расійская імперыя |
||
Бацька | Андрэй Агінскі[3] | ||
Маці | Паўла з Шэмбекаў[d][3] | ||
Жонка | Ізабела з Лясоцкіх[d] і Марыя дэ Неры[d] | ||
Дзеці | Амелія з Агінскіх, Ірэнеуш Клеафас Агінскі, Franciszek Ksawery Ogiński[d], Emma Ogińska[d] і Тадэвуш Антоні Агінскі[d] | ||
Музычная дзейнасць | |||
Прафесіі | |||
Жанры | опера | ||
Грамадская дзейнасць | |||
Член у | |||
Узнагароды |
|
||
Аўтограф | |||
Творы ў Вікікрыніцах | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. З першых гадоў жыцця далучаўся да інтэлектуальных і мастацкіх каштоўнасцей, у т.л. музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ішлі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру.
Кар’ера
правіцьУ 20-гадовым узросце абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у т.л. У 1790—1791 гадах з’яўляўся надзвычайным паслом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў т.л і музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Н. Паганіні і інш. віртуозаў.
У 1791 годзе мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.
У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.
Пасля перамогі ў 1793 годзе Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.
Паўстанне
правіцьУ 1794 годзе Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тыс. злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.
У чэрвені 1794 года двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.
Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.
На радзіме і чужыне
правіцьКанец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 годзе Гродне ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 года прыязджае ў Пецярбург.
З Пецярбурга 28 красавіка 1802 года Міхал Клеафас выехаў у в. Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім[4] даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 годзе ў Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.
У 1810 годзе Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 года падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб’яднаць восем губерній. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 года Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822 года паціху адыходзячы ад палітычных спраў.
У канцы 1822 года Міхал Клеафас Агінскі досыць раптоўна без сям’і пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Парыж, а пазней — у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр у Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, праз год дзякуючы клопатам жонкі Марыі дэ Неры адбылося перапахаванне ў пантэоне Санта-Крочэ. У красавіку 1996 года ў Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч).
Сядзіба ў Залессі знаходзілася ў веданні падпарадкаванага Міністэрству культуры РБ Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 года там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса. Рэстаўрацыя сядзібы вялася цягам некалькіх гадоў перад юбілеем Міхала Клеафаса Агінскага ў 2015 годзе. З 2014 года дзейнічае самастойная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага».
З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр’яна Янушкевіча[5].
Дзейнічае дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».[6][7]
У 1994 годзе Белпошта выпусціла марку, прысвечаную Агінскаму, а 22 жніўня 2011 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне залатую памятную манету «М. Агінскі» наміналам 10 рублёў.
У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 190.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 326.
- ↑ граф на Маладзечне
- ↑ Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з’явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)
- ↑ Ва ўзнёслай атмасферы ў Маладзечне прайшла прэзентацыя дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Архівавана 18 жніўня 2012. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ Наталля Нікіценка аб праекце замчышча ў Маладзечне: «На бюджэт спадзявацца — марнаваць час»(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
Літаратура
правіць- Агінскі М. Клеафас. Мая біяграфія: З дзяцінства па 1788 г., эпоху, калі пачынаюцца мае мемуары / пер. Т. Кляшчонак і А. Рабцавай // Спадчына. 1998. № 5. С. 81-99; № 6. С. 226—237.
- Агінскі Міхал Клеафас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Агінскі Міхал Клеафас // Асветнікі зямлі беларускай, X — пач. XX ст.: энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 10.
- Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. — 128 с.
- Дадзіёмава В. У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя: гіст.-тэарэт. даслед. / В. У. Дадзіёмава. — Мн.:, 2004. — 383 с.
- Дадзіёмава, В. У. Міхал Клеафас Агінскі / В. У. Дадзіёмава // Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава. Мн., 2001. С. 88-103.
- Немагай С. Міхал Клеафас Агінскі і яго эпоха ў «Лістах пра музыку» / Святлена Немагай // Мастацтва. 1997. № 9. С. 12-16 ; № 10. С. 59-61 ; № 11. С. 56-59.
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
- Швед В. В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. Слонім, 2002. С. 142—152.
- Шмігельскіце-Стукене, Р. Нарысы палітычнай і дыпламатычнай дзейнасці Міхала Клеафаса Агінскага (ад Варшаўскага сойма 1786 г. да Гарадзенскага сойма 1793 г.) / Р. Шмігельскіце-Стукене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 229—267.
- Załuski A. Michał Kleofas Ogiński. Życie i twórczość. — Polska Fundacja Kulturalna, 2003. ISBN 0-9543805-4-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхал Клеафас Агінскі
- Міхал Клеафас Агінскі: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Фонд «Спадчына М. Кл. Агінскага» Архівавана 6 студзеня 2019.