Адкрыць галоўнае меню

Пасол соймавы — прадстаўнік шляхты ад павета на сойме Вялікага Княства Літоўскага, пазней Рэчы Паспалітай. Ад кожнага павета абіраліся два паслы, аднак не забаранялася і іншай шляхце ездзіць на сойм. Заканадаўча паслоў акрэслілі ў Другім Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1566).

Пры ўтварэнні Рэчы Паспалітай паслы ўвайшлі ў ніжнюю палату сойма — Пасольскую Ізбу.

У 1690 заканадаўча аформілі, што на сойме кожны пасол, а на сойміках кожны шляхціч можа вольна абмяркоўваць якія-небудзь пытанні[1].

Зноскі

  1. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Пасол соймавы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 404.

ЛітаратураПравіць