Падскарбі вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Вялікі падскарбі літоўскі)

Падскарбі вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 падскарбі земскі літоўскі) - дзяржаўны ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім. Забяспечваў захаванне скарбу, выплачваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыта, назіраў за дзейнасцю манетных двароў.

Герб падскарбія вялікага літоўскага

Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.

Спіс вялікіх падскарбіяў літоўскіх правіць

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Падскарбіі земскія літоўскія
зг. 1429 Юшка Струміла   адначасова каморнік вял.кн. Вітаўта
першая зг. 1442/1443


першая зг. 1446
апошняя зг. 1454


апошнія зг. 1450-я
Аляксандр Юр’евіч


Сенька Калінікавіч
 
 
памёр


падскарбі земскі вял.кн. Свідрыгайлы
да 1471 1486 Іван Аляксандравіч   сын папярэдняга, памёр
1486 каля 1498 Андрэй Аляксандравіч   брат папярэдняга, памёр
1501 1508 Фёдар (Федзька, Тэадор)
Літавор Храптовіч (Храбтовіч)
  унук другога, пляменнік трэцяга і чацвёртага, пазбаўлены урада за ўдзел у мяцежы Глінскіх
1509 Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч  
1509 1519 Абрам Езафовіч   Памёр
1520 1530 Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч   Другі раз.
Памёр
1531 1558 Іван Гарнастай   Адначасова з 1551 новагародскі ваявода.
Памёр
1561 1566 Астафій Валовіч   Паступіў на літоўскага падканцлера
Падскарбіі вялікія літоўскія
1566 1575 Мікалай Нарушэвіч
(Mikołaj Naruszewicz)
  Памёр
1576 1580 Лаўрын Война
(Ławryn Wojna)
  Памёр
1580 1586 Ян Глябовіч
(Jan Chlebowicz)
  Адначасова кашталян менскі да 1585, троцкі з 1585.
Паступіў на ваяводу троцкага
1586 1590 Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч)
(Teodor Tyszkiewicz)
  Паступіў на новагародскага ваяводу
1590 1598 Дзмітрый Халецкі
(Dymitr Chalecki)
  Памёр
1598 1604 Андрэй Завіша
(Andrzej Zawisza)
  Памёр
1605 1618 Геранім Валовіч
(Hieronim Wołłowicz)
  Паступіў на літоўскага падканцлера
1618 1630 Крыштаф Нарушэвіч
(Krzysztof Naruszewicz)
  Адначасова да 1624 вялікі лоўчы літоўскі.
Памёр
1630 1635 Стэфан Пац
(Stefan Pac)
  Паступіў на літоўскага падканцлера
1635 1640 Мікалай Трызна
(Mikołaj Tryzna)
  Памёр
1640 1644 Мікалай Кішка
(Mikołaj Kiszka)
  Памёр
1644 1652 Гедэон Міхал Трызна
(Gedeon Tryzna)
  Памёр
1652 1662 Вінцэнт Гасеўскі
(Wincenty Korwin Gosiewski)
  Адначасова з 1654 польны гетман літоўскі.
Забіты
1662 1676 Геранім Крышпін-Кіршанштэйн
(Hieronim Kryszpin-Kirszensztein)
  Памёр
1676 1703 Бенедыкт Павел Сапега
(Benedykt Paweł Sapieha)
  У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ
1703 1709 Людвік Канстанцін Пацей
(Ludwik Konstanty Pociej)
  Паступіў на вялікага гетмана літоўскага і віленскага кашталяна
1705 1707 Бенедыкт Павел Сапега
(Benedykt Paweł Sapieha)
  Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім.
Памёр
1707 1709 Казімір Чартарыйскі
(Kazimierz Czartoryski)
  Прызначаны Станіславам Ляшчынскім.
У 1709 зноў стаў падчашым, якім быў да 1707
1710 1722 Міхал Казімір Коцел
(Michał Kazimierz Kociełł)
  Памёр
1710 1731 Станіслаў Панятоўскі
(Stanisław Poniatowski)
  Бацька караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Паступіў на мазавецкага ваяводу
1731 1746 Ян Міхал Салагуб
(Jan Sołłohub)
  Паступіў на берасцейскага ваяводу
1746 1764 Ян Ежы Флемінг
(Jan Jerzy Flemming)
  Прадаў пасаду
1764 1784 Міхал Бжастоўскі
(Michał Brzostowski)
  Памёр
1784 1791 Станіслаў Панятоўскі
(Stanisław Poniatowski)
  Пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Выехаў у Аўстрыю
1791 1793 Людвік Скумін-Тышкевіч
(Ludwik Tyszkiewicz)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1793 1795 Міхал Клеафас Агінскі
(Michał Kleofas Ogiński)
  Знакаміты кампазітар.
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама правіць