Міхал Бжастоўскі
Міхал Бжастоўскі (1722 — 21 мая 1784, в. Старыя Араны ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі вялікі літоўскі (1764—1784).
Міхал Бжастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Удальрык Крыштаф Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Агінскі | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Коцел | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Ежы Флемінг | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Панятоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Пётр Юдзіцкі | ||||||
Пераемнік | Удальрык Крыштаф Радзівіл | ||||||
Нараджэнне | 1722[1][2][…] ці 30 лістапада 1721 | ||||||
Смерць |
21 мая 1784[3][4] |
||||||
Род | Бжастоўскія | ||||||
Бацька | Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі | ||||||
Маці | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] | ||||||
Жонка | Казіміра з Агінскіх[d][5][4] | ||||||
Член у | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | генерал-лейтэнант пяхоты | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага, старэйшы брат кашталяна полацкага Адама Бжастоўскага.
У юнацтве правёў шмат часу ў Германіі, Францыі і Італіі, дзе служыў у Каралеўскім нямецкім палку . Пасля вяртання атрымаў чыны палкоўніка i камергера (1749).
У 1746—1764 гадах шмат разоў выбіраўся паслом на соймы. Харунжы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар літоўскі ў 1758—1762 гадах, вялікі канюшы літоўскі ў 1762—1764 гадах, падскарбі вялікі літоўскі з 1764 года; староста аранскі з 1751 года, ашмянскі ў 1765—1770 гадах, пунскі з 1766 года[6].
У снежні 1764 года выкупіў у Яна Ежы Флемінга пасаду падскарбія вялікалітоўскага за 400 000 злотых.
З’яўляючыся прыхільнікам «Фаміліі», 16 красавіка 1764 года ўзначаліў генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа ж годзе быў абраны паслом на канвакацыйны сойм ад Ашмянскага павета. Падтрымаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай.
Прыймаў удзел у здушэнні Барскай канфедэрацыі, нацкоўваючы рускіх нават на сваіх сваякоў.
На сойме 1773—1775 гадоў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўвёў Міхала Бжастоўскага ў склад Пастаяннай Рады. У 1776 годзе стаў членам канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага.
Асоба
правіцьВёў марнатраўны і бесшабашны лад жыцця. З мэтай пабудовы палаца ў Сітцах трымаў у заставе радзівілаўскія ўладанні Порплішча і Глыбокае. Падобны лад жыцця пагаршаў фінансавае становішча роду. У 1771 годзе Міхал Бжастоўскі звяртаўся да расійскага пасла з просьбай выдаць крэдыт на 3 000 000 злотых, у чым яму было адмоўлена.
Пакінуў пасля сваёй смерці шмат пазык, што стала адной з прычын фінансавага краху роду Бжастоўскіх.
Сям’я і дзеці
правіцьБыў жанаты на Казіміры Агінскай (1712—1792), дачцэ ваяводы троцкага Юзафа Яна Тадэвуша Агінскага і Ганны Агінскай (у дзявоцтве Вішнявецкай). У шлюбе нарадзілася адзіная дачка — Барбара.
Узнагароды
правіцьУ 1766 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[7], у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра Неўскага[8], у 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага[9].
Зноскі
- ↑ Michał Brzostowski // NUKAT — 2002.
- ↑ Michał Brzostowski h. Strzemię // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 189.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 314.
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 440. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
- ↑ Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178.
- ↑ Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, с. 148.
- ↑ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193.
Літаратура
правіць- Władysław Konopczyński: Brzostowski Michał. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 52-53. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193.
- Elektorów poczet, którzy niegdyś głosowali na elektorów Jana Kazimierza roku 1648, Jana III. roku 1674, Augusta II. roku 1697, i Stanisława Augusta roku 1764, najjaśniejszych Królów Polskich, Wielkich Książąt Litewskich, i.t.d. / ułożył i wydał Oswald Zaprzaniec z Siemuszowej Pietruski, Lwów 1845, s. 33.
- Volumina Legum, t. VIII, Petersburg 1860, s. 86.
- Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178.
- Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, s. 148.