Пастаянная Рада
Пастаянная Рада (польск.: Rada Nieustająca) — найвышэйшы адміністрацыйны орган Рэчы Паспалітай у 1775—1789 гадах
Створана ў сакавіку 1775 года пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з ініцыятывы расійскай імператрыцы Кацярыны II. Да 1789 года Рада была галоўным адміністрацыйным органам Рэчы Паспалітай.
Склад Рады
правіцьДэпартаменты Рады
правіць- Дэпартамент замежных спраў;
- Ваенны дэпартамент;
- Дэпартамент паліцыі;
- Дэпартамент скарбу;
- Дэпартамент юстыцыі.
Кожныя два гады склад Рады пераабіраўся на 1/3.
Ужо першы склад Рады выбіраўся паводле спісу, пададзенага Кацярынай II (толькі тры кандыдаты трапілі ў Раду з аналагічнага «прускага ліста»). Дэкрэты Пастаяннай Рады падпісваў кароль, але ён не меў права іх адхіляць.
Пастаянная Рада выбіралася на Вальных Соймах і была падсправаздачная Сойму. Па сутнасці, Рада стала першым у гісторыі Рэчы Паспалітай органам «міжсоймавай» вышэйшай улады, які кантраляваў усе сферы жыцця краіны.
19 студзеня 1789 года на пасяджэнні Чатырохгадовага сейма Пастаянная Рада ліквідавана абсалютнай большасцю галасоў.
Літаратура
правіць- Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа / Укладанне: Мар’ян Семаковіч. -- Варшава, 2006
- Анішчанка Я. Пастаянная Рада // Энцыклапедыя ВКЛ. Т. II. -- Мінск, 2007