Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Станіслаў Антоній Аўгуст Панятоўскі, Аўгуст IV (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (17641795).

Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі
Stanislaw II August Poniatowski
Цёлак[d]
Цёлак[d]
Сцяг Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1764 — 25 лістапада 1795
Каранацыя 25 лістапада 1764
Папярэднік Аўгуст III
Пераемнік тытул скасаваны
Нараджэнне 17 студзеня 1732(1732-01-17)[1][2][…]
Смерць 12 лютага 1798(1798-02-12)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Панятоўскія
Імя пры нараджэнні польск.: Stanisław Antoni Poniatowski
Бацька Станіслаў Панятоўскі
Маці Канстанцыя з Чартарыйскіх[d]
Дзеці мерк. Міхал Грабоўскі, мерк. Ізабела з Грабоўскіх[d], Станіслаў Грабоўскі[d][3], Ганна Пятроўна[d], Міхал Ціхоцкі[d], Казімір Грабоўскі[d], Канстанцыя з Грабоўскіх[d] і Марыя Віртэмберская[d]
Веравызнанне каталік
Член у
Дзейнасць дыпламат, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага вялікі крыж ордэна Virtuti Militari ордэн Чорнага арла ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Royal Fellow of the Royal Society[d] (11 снежня 1766)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб’ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795 адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.

Памёр у 1798 у Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.

Зноскі

  1. а б Stanislaus II August Poniatowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Stanislas II August Poniatowski, King of Poland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 287.

Літаратура Правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 557, 683.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995.
  • Саўчук А. Кніга Станіслава Аўгуста Панятоўскага // Гістарычны Альманах. Том 8’2003;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 401.

Спасылкі Правіць