Адукацыйная камісія
Адукацыйная камісія — скарочаная назва Камісіі народнай асветы (польск.: Komisja Edukacji Narodowej) — установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Першая падобнага роду ўстанова ў Еўропе[1].
Была заснаваная Соймам Рэчы Паспалітай (1773—1775). У яе стварэнні бралі ўдзел асветнікі Г.Калантай, І.Патоцкі, Р.Пірамовіч, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч і інш. Першы старшыня (1773—1776) — І.Масальскі. Кіруючыся інтарэсамі патрыятычных колаў шляхты і гараджан, што спрабавалі вывесці краіну з эканамічнага і палітычнага крыхісу, Адукадыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і ўніверсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню гэтых мерапремстваў спрыяла забарона папам рымскім Ордэна езуітаў[2]. Усе былыя навучальныя установы і маёмасць Ордэна на тэрыторыі Рэчы Паспалітай перадавалася ў рукі камісіі.
У 1783 г. быў зацверджаны «Статут, прадпісаны для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай». Камісіі непасрэдна падпарадкоўваліся Ягелонскі універсітэт у Кракаве і Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (пазней Віленскі ўніверсітэт), якія сталі вышэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі і галоўнымі навучальнымі цэнтрамі адпаведна ў Польшчы і ВКЛ. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.