Ігнацы Патоцкі

Раман Ігнацы Францішак Патоцкі[4] (28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — выдатны палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (17731783), маршалак надворны (17831791) і вялікі літоўскі (17911792).

Ігнацы Патоцкі
Ignacy Potocki
Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасля 1786
Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасля 1786
Герб «Пілява»
Герб «Пілява»
Вялікі маршалак літоўскі
1791 — 1793
Папярэднік Уладзіслаў Гуроўскі
Пераемнік Людвік Тышкевіч
Нараджэнне 28 лютага 1750(1750-02-28)
Смерць 20 жніўня 1809(1809-08-20) (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Патоцкія
Бацька Яўстах Патоцкі
Маці Мар'яна з Концкіх
Жонка Альжбета з Любамірскіх
Дзеці Крысціна
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік, палітык
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

З магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар'яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.

 
У малым веку

Навучаўся ў Варшаве (17581765) і ў Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (17781780). 3 утварэннем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячаў, узначаліў Таварыства элементарных кнігаў.

Быў адным з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (17881792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэнне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Праў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 17921794 у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстання Т. Касцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[5].

Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады зняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 жыў у Аўстрыі.

У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крысціну.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118919016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118919016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Potocki, Ignaz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 23. — S. 159.
  4. Таксама Ігнат Патоцкі, Ігнацій Патоцкі
  5. ЭнцВКЛ, 2005

ЛітаратураПравіць