Патоцкія

польскі шляхецкі род

Патоцкія (польск.: Potoccy) — шляхецкі род герба «Пілява». Прозвішча ад в. Потак  (руск.) у Ксёнжскім павеце Кракаўскага ваяводства.

«Пілява» — герб Патоцкіх

Першы вядомы ў прадстаўнік роду — Суліслаў, кашталян сандамірскі (1247). У XVXVI стст. Патоцкiя займалі службовыя пасады пры дварах феадалаў і ў войску, а на мяжы XVIXVII стст. дасягнулі сенатарскай годнасці. У XVIIXVIII стст. займалі вышэйшы дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Кароне Польскай. Мелі вялізныя зямельныя ўладанні на Украіне і ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў XVIII ст. прызнаны ў Аўстрыі і ў XIX ст. ў Расіі.

Генеалогіі

правіць

Патоцкія лініі «Сярэбраная Пілява» (XV—XX стст.)

   Мацей — кракаўскі харунжы XV стагоддзя
     |
  Якуб
     |
 Мікалай
     |________________________
     |           |            |
  Якуб      Стэфан         Анджэй
     |           |            |
 Мікалай     Павел     Станіслаў
     |           |         ___|___
  Пётр       Фёдар        |       |     
                     Анджэй      Фелікс
                         |       ___|_________
                       Юзаф     |       |     |
                         |   Міхал   Юзаф  Станіслаў
                     Станіслаў         |
                        ___|____    Францішак
                       |        |       |
                       Ян  Севярын     Станіслаў
                       |       |      ___|___
                   Альфрэд    Леан    |       |
                       |       Станіслаў    Мечыслаў
                     Альфрэд
                       |_________________
                       |                 |
                     Раман (1851—1915) Юзаф
                  _____|_____       _____|_____
                 |           |     |           |
              Альфрэд       Ежы  Раман    Юзаф Альфрэд        
                                               |
                                         Пётр Станіслаў

Галерэя

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць