Аўстрыйская імперыя
Аўстры́йская імпе́рыя (ням.: Kaisertum Österreich) — дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе са сталіцай у Вене, аб'ядноўваўшая ўсе ўладанні Габсбургаў, якія дагэтуль не мелі агульнай назвы. Была створана ў 1804 г. Францам II у адказ на абвяшчэнне Напалеона I імператарам. У 1806 пасля націску з боку Напалеона, была скасавана Свяшчэнная Рымская імперыя.
Аўстрыйская імперыя Kaisertum Österreich | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
![]() | ||||||||||
Сталіца | Вена | |||||||||
Мова(ы) | нямецкая (афіцыйная), іншыя мовы (венгерская, польская, чэшская, славенская, італьянская, ідыш, цыганская) | |||||||||
Рэлігія | каталіцызм | |||||||||
Грашовая адзінка | Талер | |||||||||
Насельніцтва |
| |||||||||
Форма кіравання | абсалютная манархія | |||||||||
Дынастыя | Габсбургі | |||||||||
Імператар, Кароль Венгрыі, Кароль Багеміі | ||||||||||
- 1804—1835 | Франц II | |||||||||
- 1835—1848 | Фердынанд I | |||||||||
- 1848—1867 | Франц Іосіф I | |||||||||
Гісторыя | ||||||||||
- 11 жніўня 1804 | Утварэнне | |||||||||
- 1806—1814 | Напалеонаўскія войны | |||||||||
- 1806—1814 | Венгерская рэвалюцыя 1848 года | |||||||||
- 15 сакавіка 1867 | Утварэнне Аўстра-Венгрыі | |||||||||
У 1867 годзе пасля няўдалай спробы правядзення рэформаў і з'яўлення так званага кампрамісу, Аўстрыйская імперыя была пераўтворана ў дуалістычную манархію — Аўстра-Венгрыю, якая дзялілася на землі аўстрыйскай і венгерскай кароны, але пад уладай аднаго манарха.
ЗемліПравіць
- Каралеўства Багемія (Königreich Böhmen)
- Каралеўства Венгерскае (Königreich Ungarn)
- Каралеўства Далмацыя (Königreich Dalmatien; гл. Далмацыя)
- Каралеўства Галіцыя (Königreich Galizien und Lodomerien; гл. Галіцыя)
- Каралеўства Харвацкае і Славенскае (Königreich Kroatien und Slawonien)
- Каралеўства Ламбардыя-Венецыя (Lombardo-Venezianisches Königreich)
- Эрцгерцагства Аўстрыйскае (Erzherzogtum Österreich)
- Герцагства Карынція (Herzogtum Kärnten)
- Герцагства Крайна (Herzogtum Krain)
- Герцагства Зальцбург (Herzogtum Salzburg)
- Герцагства Сілезія (Herzogtum Schlesien)
- Герцагства Шырыя (Herzogtum Steiermark)
- Герцагства Букавіна (Herzogtum Bukowina)
- ваяводства Сербія і Банат (Woiwodschaft Serbien und Tamisch Banat)
- Вялікае княства Трансільванія (Großfürstentum Siebenbürgen; гл. Трансільванія)
- Маркграфства Маравія (Markgrafschaft Mähren; гл. Маравія)
- Графства Ціроль (Gefürstete Grafschaft Tirol)
- Графства Гарыцыя і Градышка (Grafschaft Görz und Gradisca)
- Істрыя (Istrien)