Напалеонаўскія войны
Напалеонаўскія войны — пад гэтым імем вядомы, галоўным чынам, войны, якія вяліся Напалеонам I з рознымі дзяржавамі Еўропы, калі ён быў Першым консулам і імператарам (1800—1815). У шырэйшым сэнсе сюды адносіцца і італьянская кампанія Напалеона (1796—1797), і яго егіпецкая экспедыцыя (1798—1799), хоць іх (асабліва італьянскую кампанію) звычайна прылічаюць да так званых рэвалюцыйных войн.
Пераварот 18 брумера (9 лістапада 1799 года) аддаў уладу над Францыяй у рукі чалавека, які адрозніваўся, пры бязмежным славалюбстве, геніяльнымі здольнасцямі палкаводца. Гэта адбылося як раз у той час, калі старая Еўропа знаходзілася ў поўнай дэзарганізацыі: урады былі зусім няздольныя да сумесных дзеянняў і гатовыя былі дзеля прыватных выгод змяняць агульнай справе; паўсюль панавалі старыя парадкі, і ў адміністрацыі, і ў фінансах, і ў войску — парадкі, неэфектыўнасць якіх выявілася пры першым жа сур'ёзным сутыкненні з Францыяй.
Усё гэта зрабіла Напалеона ўладаром мацерыковай Еўропы. Яшчэ да 18 брумера, быўшы галоўнакамандуючым Італьянскай арміяй, Напалеон пачаў перадзел палітычнай карты Еўропы, а ў эпоху сваёй экспедыцыі ў Егіпет і Сірыю будаваў грандыёзныя планы адносна Усходу. Стаўшы Першым консулам, ён марыў пра тое, каб у саюзе з рускім імператарам выбіць англічан з пазіцыі, якую яны займалі ў Індыі.
Перадумовы вайны
правіцьНапалеон Банапарт скарыстаўся дасягненнямі Вялікай Французскай рэвалюцыі. Пасля перавароту 18-19 брумера 1799, ён, як першы консул стаў на чале Рэспублікі. Гэты пераварот азначаў сабой канчатковае заканчэнне рэвалюцыі. Напалеон праводзіў палітыку, накіраваную на цэнтралізацыю ўлады і канцэнтрацыю яе ва ўласных руках. Для гэтага па новай Канстытуцыі быў створаны складаны бюракратычны апарат галоўнай задачай якога было правядзенне волі першага консула.
Разгром Трэцяй Кааліцыі
правіцьЗанепакоены бурнай падрыхтоўкай плана Напалеона па высадцы на Брытанскіх астравах, урад Вялікабрытаніі разгарнуў актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы моцнай антыфранцузскай кааліцыі на кантыненце. Да 1805 атрымалася стварыць трэцюю антыфранцузскую кааліцыю ў складзе Англіі, Аўстрыі і Расіі. Англія фінансавала дзеянні саюзнікаў, а Аўстрыя і Расія - выстаўлялі свае войскі на палях бітваў. Для гэтага саюзнікамі быў распрацаваны грандыёзны план па разгрому напалеонаўскай Францыі. На поўначы Еўропы, супраць Даніі павінна дзейнічаць 100 тыс. руска-англійская армія. У Цэнтральнай Еўропе, супраць Баварыі і прырэйнскіх саюзнікаў Напалеона - 80 тыс. аўстрыйская армія Мака, на дапамогу якой з Расіі рухалася 45 тыс. армія Кутузава. У Паўночнай Італіі дзейнічала 100 тыс. аўстрыйская армія эрцгерцага Карла-Людвіга-Іагана, якая павінна была ачысціць ад французаў Ламбардыю і развіць наступленне на паўднёвую Францыю. Адначасова з гэтымі войскамі ў Кампаніі высаджвалася 36 тыс. армія прыхільнікаў неапалітанскіх Бурбонаў, якая рухаючыся на поўнач выйшла на злучэнне з аўстрыйцамі эрцгерцага Карла-Людвіга-Іагана. І нарэшце ў цэнтры Еўропы паміж сіламі К. Мака і эрцгерцага Карла _ дзейнічала 25 тыс. армія эрцгерцага Баптыста Іосіфа Іагана, які павінен быў дапамагчы аднаму з іх у выпадку неабходнасці.
Аднак паколькі англічане не выступілі на адным кірунку, а Бурбоны не змаглі сабраць дастатковых сіл, то асноўнымі сіламі кааліцыі заставаліся аўстрыйская і руская арміі.
Наступствы паходу ў Маскву
правіцьБітва пры Ватэрлоа
правіцьПасля вяртання Напалеона з в. Эльбы падчас так званых Ста дзён здзейсніў, як аказалася, апошнюю спробу стаць на чале Францыі. Першым яго крокам пасля вяртання стала аднаўленне Імперыі, а значыць і яе арміі. У 1815 годзе на плато Мон-Сен-Жан, недалёка ад Бруселя, у бітве пры Ватэрлоа Напалеон Банапарт пацярпеў канчатковае паражэнне ад аб'яднаных англа-галандскіх і прускіх войскаў, якімі кіравалі адпаведна Уэлінгтан і Блюхер. Вярнуўшыся ў Парыж імператар падпісаў акт адрачэння і здаўся на літасць англічан. Нягледзячы на яго просьбы перавезці яго ў ЗША, брытанскі ўрад вырашыў саслаць яго, як ганаровага нявольніка на в. Святой Алены. Такім чынам бітва пры Ватэрлоа паставіла канчатковую кропку ў ходзе Напалеонаўскіх войнаў.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Прусія і Аўстрыя кароткі час былі саюзнікамі Францыі падчас паходу Напалеона ў Расію.
- ↑ Расійская імперыя пасля Тыльзіцкага міру і да 1810 года была ў саюзе з Францыяй.
- ↑ Саюзнік Францыі да 1808 года. Гл. Пірэнейская вайна.
- ↑ Нейтральныя да бітвы пры Капенгагене