Аб’яднанае каралеўства Нідэрландаў
Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў (1815—1830) (1839) (нідэрл.: Verenigd Koninkrijk der Nederlanden, фр.: Royaume-Uni des Pays-Bas) — неафіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэння новай еўрапейскай дзяржавы, што ўзнікла пасля распаду імперыі Напалеона па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года. Новая дзяржава, якая афіцыйна звалася «каралеўства Нідэрланды» (нідэрл.: Koninkrijk der Nederlanden, фр.: Royaume des Pays-Bas), аб'яднала былыя тэрыторыі Злучаных правінцый на поўначы, Аўстрыйскіх Нідэрландаў на поўдні, а таксама Льежскае біскупства. Дынастыя Аранскіх-Насау стала манархамі новага каралеўства.
Каралеўства | |||||
Каралеўства Нідэрландаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Koninkrijk der Nederlanden фр.: Royaume des Pays-Bas | |||||
|
|||||
Гімн: Wien Neerlands bloed in d’aders vloeit | |||||
|
|||||
1815 — 1839
|
|||||
Сталіца | Амстэрдам, Брусель | ||||
Мова(ы) | нідэрландская, французская | ||||
Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
Грашовая адзінка | Нідэрландскі гульдэн | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Аранскія-Насау | ||||
кароль | |||||
• 1815—1839 | Вілем I | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў распалася ў 1830 годзе падчас Бельгійскай рэвалюцыі. Вілем I адмовіўся прызнаць незалежнасць Бельгіі, пакуль у 1839 годзе не быў да гэтага прымушаны Лонданскім дагаворам.