Каралеўства Вестфалія

Каралеўства Вестфалія (ням.: Königreich Westphalen) — дзяржава, якая існавала ў 18071813 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. Сталіцай каралеўства быў Касель, а яго сучасны пераемнік - Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Сатэліт Французскай імперыі
Каралеўства Вестфалія
ням.: Königreich Westphalen
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Map-RB-1812-Westphalia.svg
Каралеўства Вестфалія ў складзе Рэйнскага саюза ў 1812 годзе
< Flag of Hanover (1692).svg
< Flag of Hesse.svg
Flag of Hanover 1837-1866.svg >
Flag of Hesse.svg >
1807 — 1813

Сталіца Касель
Мова(ы) нямецкая
Грашовая адзінка вестфальскі франк
Плошча

37 883 км² (18071809)
63 652 км² (1810)

45 427 км² (18111813)
Насельніцтва

1 950 724 (1809)
2 600 000 (1810)

2 650 970 (1812)
Форма кіравання манархія
Правіцель Жэром Банапарт
Гісторыя
 • 9 ліпеня1807 Тыльзіцкі мір
 • 19 кастрычніка1813 Бітва народаў
Commons-logo.svg Каралеўства Вестфалія на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Рэйнскі Саюз у 1812 годзе

Каралеўства Вестфаліі было створана ў 1807 г. зліццём тэрыторый, аддадзеных Прусіяй па ўмовах Тыльзіцкага міра. Паўночна-ўсходняя мяжа каралеўства праходзіла па рацэ Эльба. Акрамя Каселя буйнымі гарадамі былі Марбург і Гановер. Дзяржава ўвайшла ў склад Канфедэрацыі Рэйна.

Тут, як і ва ўсёй Еўропе, Напалеон паспрабаваў стварыць «ўзорную дзяржава», была напісана канстытуцыя і ажыццяўляўся шэраг сацыяльных рэформ. Быў адменены прыгнёт, уведзена права свабоднага прадпрымальніцтва. Была ўведзена метрычная сістэма. У той жа час Напалеон увёў цэнзуру.

Напалеон наклаў на дзяржаву істотнае падатковае ярмо, яно павінна было забяспечваць напалеонаўскае войска. Вялікая колькасць вестфальскіх салдат загінула ў Рускай кампаніі 1812 года.

У верасні 1813 года рускія войскі акружылі Касель і захапілі яго. 1 кастрычніка яны скончылі заваяванне каралеўства, але трыма днямі пазней Жэром Банапарт вярнуўся з французскімі салдатамі і здолеў адбіць Касэль. Але хутка рускія вярнуліся і аблажылі горад зноў. Пасля перамогі рускіх у Бітве народаў 19 кастрычніка 1813 года Вестфальская дзяржава загінула.

СпасылкіПравіць