Жуан VI
Жуан (Іаан) VI (парт.: João VI o Clemente; 13 мая 1767, Лісабон — 10 сакавіка 1826, Лісабон) — кароль Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві з 20 сакавіка 1816 па 10 сакавіка 1826 года (да 3 чэрвеня 1821 года знаходзіўся ў Бразіліі), унук Жуана (Іаана) V, сын Педру III і Марыі I, дачкі караля Жазэ I Партугальскага. Імя пры нараджэнні — Жуан Марыя Жазэ Франсішку Шаўер ды Паўла Луіш Антоніу Дамінгуш Рафаэл ды Браганса (João Maria José Francisco Xavier de Paula Luís António Domingos Rafael de Bragança).
Жуан VI João VI «o Clemente» | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 сакавіка 1816 — 10 сакавіка 1826 | |||
Папярэднік | Марыя I / Педру III | ||
Пераемнік | Педру IV | ||
Дзейнасць | кароль | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 13 мая 1767[1][2] | ||
Смерць | 10 сакавіка 1826[1][2] (58 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Браганса | ||
Бацька | Педру III | ||
Маці | Марыя I | ||
Жонка | Карлота Жаакіна | ||
Дзеці | Марыя Тэрэза Партугальская[d], Франчэска Антоніа Партугальскі[d], Марыя Ізабела Партугальская[d], Педру I, Марыя Франчэска дэ Браганса[d], Ізабела Марыя Партугальская[d], Мігел I[d], Марыя да Асунсан Партугальская[d] і Ана дэ Хесус Партугальская[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
ПалітыкаПравіць
З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.
Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая 1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.
Сям’яПравіць
З 1790 года Жуан быў жанаты на Іспанскай інфанце Карлоце Жуакіне (1775—1830), дачцы Карла IV. У шлюбе нарадзіліся:
- Марыя Тэрэза (1793—1874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым;
- Франчэска Антоніа (1795—1801), 4-ы прынц Бейра;
- Марыя Ізабела (1797—1818), з 1816 жонка свайго дзядзькі Фердынанда VII;
- Педру (1798—1834), імператар Бразіліі як Педру I і кароль Партугаліі Педру IV;
- Марыя Франсішка (1800—1834), з 1816 жонка Дона Карласа Старэйшага;
- Ізабела Марыя (1801—1876), рэгентша Партугаліі;
- Мігел I (1802—1866), кароль Партугаліі ў 1828—1834;
- Марыя (1805—1834), памерла незамужняй;
- Ганна (1806—1857), з 1827 жонка 1-га герцага Лоле.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 John VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Dom João VI de Bragança, Rei de Portugal e Brasil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
Папярэднік: Марыя I |
Кароль Партугаліі 1816—1826 |
Пераемнік: Педру IV |