Ордэн Жалезнай кароны
Ордэн Жалезнай кароны — ордэн, створаны Напалеонам I 5 чэрвеня 1805 года як вышэйшы ордэн Італьянскага каралеўства, адменены ў 1814 годзе. Пасля пераходу большай часткі Італьянскага каралеўства пад уладу Аўстрыйскай імперыі ордэн быў адноўлены імператарам аўстрыйскім у 1816 годзе.
Ордэн Жалезнай кароны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
Каралеўства Італія Аўстрыйская імперыя Аўстра-Венгрыя |
||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 1816 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Апошняе | 1918 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Аўстрыйскі ордэн Леапольда | ||
Малодшая | Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПасля зруйнавальнага паражэння саюзных войскаў пры Аўстэрліцы 2 снежня 1805 года ўплыў Напалеона распаўсюдзілася практычна на ўсю Цэнтральную Еўропу. Ламбардыя стала часткай аўстрыйскай імперыі. Сем гадоў назад па волі французскага дыктатара гэта частка паўночнай Італіі была ператворана ў Цызальпінскую рэспубліку. Аднак тады напалеонаўскія планы былі парушаны рускай арміяй пад камандаваннем Суворава, і Ламбардыя зноў стала часткай Італьянскага каралеўства.
Узяўшы рэванш, Напалеон заснаваў ордэн Жалезнай Кароны Ламбардыі ў трох ступенях: Вялікі Крыж, Камандор і Рыцар.
Жалезнай гэту залатую карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, называлі дзякуючы яе найважнейшай складовай часткі — вузкаму жалезнаму абручу, які паводле падання быў зроблены з цвіка ад крыжа Збавіцеля. Паводле легенды, гэты крыж быў выяўлены імператрыцай Аленай, маці імператара Канстанціна. Жалезная карона захоўвалася ў Ламбардыі ў храме Яна Хрысціцеля ў Монцы, і менавіта ёю каранаваўся Карл Вялікі ў 800 годзе.
Ордэнам узнагароджвалі за заслугі ў ваенны і мірны час. Сярод першых узнагароджаных былі эрцгерцаг, спадчынны прынц Фердынанд і вышэйшыя саноўнікі Ламбардыі. Пасля ссылкі Напалеона Ламбардыя была вернутая Аўстрыі і па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года ўвайшла ў склад Ламбарда-Венецыянскага каралеўства. У студзені 1816 года імператар Франц I аднавіў ордэн Жалезнай Кароны. Дваране захоўвалі права на нашэнне ордэна, узнагароджаныя ніжэйшых саслоўяў абавязаны былі насіць замест яго медаль «Pro Virtute Militari». Наноў заснаваны ордэн меў тры ступені і стаў найбольш часта ўручаным ордэнам імперыі. Паводле статуту, колькасць кавалераў ордэна не павінна была перавышаць 100 чалавек: 20 кавалераў I ступені, 30 кавалераў II ступені і 50 — III ступені. Аднак гэта палажэнне было адменена, і да 1856 года колькасць узнагароджаных наблізілася да 2000. У канцы Першай сусветнай вайны ордэн ператварыўся ў падабенства афіцэрскага медалю за адвагу.
Знакі III ступені трэба было вяртаць пасля смерці ўзнагароджанага. Аднак пасля 18 ліпеня 1884 года іх было дазволена захоўваць у спадчыннікаў. Знакі вышэйшых ступеняў павінны былі вяртацца заўсёды.
Уручэнне ордэна спынілася пасля 1918 года.
Знакі ордэна
правіцьОрдэн меў 3 ступені. Сімвалы ордэна I ступені: ордэнскі ланцуг, знак ордэна, нагрудная зорка і стужка-перавязь.
Сімвалы ордэна — жалезная карона, на якой змешчаны двухгаловы аўстрыйскі арол, у сваю чаргу ўвянчаны каронай. У яго лапах — меч і дзяржава, на грудзі — цёмна-сіні фініфцевай шчыт з вензелем «F», на адваротным баку знака — аналагічны шчыт з датай «1815».
Нагрудная зорка ордэна васьміканцовая, у яе цэнтры круглы залаты медальён з аблямоўкай блакітнай фініфці. У медальёне выява жалезнай кароны, на аблямоўцы дэвіз ордэна: AVITA ET AUCTA («Атрымае ў спадчыну і павялічыць»).
Стужка жоўтая, з вузкімі цёмна-сінімі палосамі (у напалеонаўскую эпоху — аранжавая з зялёнымі палоскамі па краях).
Вышэйшыя ступені ордэна спачатку рабіліся з золата, ніжэйшая — са срэбра. Пазней высакародны метал замянілі пазалочаным срэбрам, а яшчэ пазней — пазалочанай бронзай. Знакі II і III ступені адрозніваюцца меншымі памерамі і асаблівасцямі нашэння.
Ступені | ||
Кавалер III класа | Кавалер II класа | Кавалер I класа |
Ілюстрацыі
правіць-
Знак ордэна. Каралеўства Італія, 1810 год
-
Знакі 1-й ступені. Аўстра-Венгрыя
-
Знак 2-й ступені. Аўстрыя, 1-я палова XIX стагоддзя
-
Знак 2-й ступені з ваенным адрозненнем. Аўстра-Венгрыя, 1915 год
-
Знак 3-й ступені. Аўстра-Венгрыя, канец XIX стагоддзя
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Аўстрыйскі Ордэн Жалезнай Кароны
- Австрійський Орден Залізної Корони (укр.)
- Винклер П. П. Железной короны орден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Винклер П. П. Короны ордена // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Всё о самых знаменитых орденах мира / С.Ю. Раделов. — Bestiary, 2013. — С. 9. — 112 с. — ISBN 978-609-456-049-1.
- Игорь Гусев. Награды, ордена, медали России, СССР, мира. — Москва: АСТ, 2014. — С. 9. — 256 с. — ISBN 978-5-17-080777-2.
- Ордэн Жалезнай кароны