Ламбарда-Венецыянскае каралеўства
Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (ням.: Lombardo-Venezianisches Konigreich) — каралеўства ў Паўночнай Італіі, уладанне Аўстрыйскай імперыі.
Уладанне Аўстрыйскай імперыі | |||||
Ламбарда-Венецыянскае каралеўства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Regno Lombardo-Veneto Lombardo-Venezianisches Konigreich | |||||
|
|||||
Гімн: Gott erhalte Franz den Kaiser[d] | |||||
1815 — 1866
|
|||||
Сталіца | Мілан | ||||
Мова(ы) | італьянская | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка |
Ламбарда-венецыянская ліра (1815—1862) Аўстрыйскі гульдэн (1862—1866) |
||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Габсбургі | ||||
Гісторыя | |||||
• 1815 | Венскі кангрэс | ||||
• 1848 | Рэвалюцыя | ||||
• 10 лістапада 1859 |
Ламбардыя адыходзіць да П'емонта |
||||
• 12 кастрычніка 1866 |
Венецыя адыходзіць да Італіі |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУтворана ў 1815 годзе па рашэнні Венскага кангрэса 1814—1815 гадоў з паўночна-італьянскіх абласцей Ламбардыя і Венецыя, і склала адну з каронных зямель Аўстрыйскай імперыі. Кіравалася віцэ-каралём як аўстрыйскае ўладанне. У 1859 годзе Аўстрыя пазбавілася Ламбардыі, у 1866 годзе — Венецыі; абедзве вобласці ўвайшлі ў Італьянскае каралеўства.
Усякае нацыянальнае імкненне да палітычнай незалежнасці душылася з дапамогай паліцыі, цэнзуры і сістэмы шпіёнства. Абапіраючыся на Ламбарда-Венецыянскае каралеўства, аўстрыйскі ўрад спрабаваў панаваць над усёй Італіяй. Яго дэспатызм выклікаў крайнюю нянавісць ва ўсёй Італіі, у выніку яго мэта — «здушыць якабінскія імкненні італьянцаў і гэтым забяспечыць спакой Італіі» (словы Метэрніха) — не была дасягнута; насупраць, нянавісць да замежнага заваёўніка дала новы імпульс аб'яднальным памкненням. Уся гісторыя Ламбарда-Венецыянскага каралеўства ўяўляе сабой гісторыю змоў, тайных таварыстваў і абурэнняў, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1848 года.
У 1859 годзе Ламбардыя (акрамя Мантуі і Песк'еры) была саступлена Сардзініі, а за Аўстрыяй засталася толькі Венецыянская вобласць.
У 1860 годзе пры ўвядзенні прадстаўнічай сістэмы ў Аўстрыі на Венецыю яна не была распаўсюджана.
У 1866 годзе ўся Венецыянская вобласць, з акругамі Ламбардыі, якія яшчэ заставаліся пад аўстрыйскім валадарствам, была саступлена Італіі.
Цікавыя факты
правіцьАдзіным каралём, якія каранаваўся як кароль Ламбарда-Венецыянскага каралеўства, быў імператар Фердынанд I.
Аўстрыйскія віцэ-каралі Ламбарда-Венецыянскага каралеўства
правіць- 1814—1815: князь Генрых XV Рэйс цу Плаўэн
- 1815—1816: Генрых Іозеф Іаган фон Белегард
- 1816—1818: эрцгерцаг Антон Віктар Габсбург
- 1818—1848: эрцгерцаг Райнер Іосіф Габсбург
- 1848—1857: Іозеф Радэцкі
- 1857—1859: Фердынанд Максіміліян Іосіф фон Габсбург
Літаратура
правіць- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
- Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ламбарда-Венецыянскае каралеўства