Сіні
|
---|
— Колерныя каардынаты —
|
RGB HEX
|
#0000FF
|
---|
RGB¹ |
(r, g, b)
|
(0, 0, 255)
|
---|
CMYK² |
(c, m, y, k)
|
(100, 100, 0, 0)
|
---|
HSV
|
(h, s, v)
|
(240°, 100%, 100%)
|
---|
¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100]
|
Сіні — назва групы колераў. Мае даўжыню хвалі 440—485 (або 420—490) нанаметраў. Адзін з «асноўных колераў» у сістэме RGB.
Расліны і жывёлыПравіць
Іншыя прыродныя эталоныПравіць
Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыіПравіць
- Сіні часта сімвалізуе ўдар, так, у англійскім «black and blue,» азначае сіняк. «Сінякі пад вачамі» — стомленасць.
- У старажытным Егіпце сіні выкарыстоўваўся для пазначэння праўды.
Сіні — колер Зеўса (Юпітэра) і Геры (Юноны).
- Шырокую цёмна-сінюю стужку мае Ордэн Падвязкі, вышэйшай рыцарскі ордэн Брытанскай кароны. Ордэн быў заснаваны ў 1348 годзе Эдуардам III.
- Сіні — колер каралеўскай улады і высакароднага паходжання.
- Выраз «блакітная кроў» для людзей высокага паходжання адбыўся з пераканання, што вены ў іспанскіх арыстакратаў «больш сінія», чым у простых людзей.
- Выраз «сіняя панчоха» па стаўленні да навуковай дамы ўзыходзіць к 15 стагоддзю, калі ў Венецыі збіралася грамадства мужчын і жанчын, якія займаліся вывучэннем навук, сінія панчохі былі іх адметным атрыбутам адзежы. Гэты звычай быў запазычаны парыжскімі інтэлектуаламі ў 1590-х гадах. Сам тэрмін паўстаў у Англіі ў 1750 гадах.
- Сіні колер брытанскай кансерватыўнай партыі.
- У хрысціянстве сіні сімвалізуе шчырасць, разважлівасць і набожнасць.
- У англійскай мове сіні колер сімвалізуе смутак, меланхолію, дэпрэсію, або проста стан глыбокай задуменнасці. Сімвалічна звязваецца са станам разважання, напрыклад сіні перыяд Пікасо (1901—1904).
- Сіні нярэдка асацыюецца з вадой і паветрам, колер мора, неба, ён сцішвае, стварае адчуванне расслабленасці, камфорту. Гэта колер стабільнасці, задаволенасці жыццём, сімвалізуе непераходзячыя, вечныя каштоўнасці. Знак глыбокіх роздумаў, увагі, самапаглыбленні, знак вышыні і глыбіні. Сталасць, адданасць, правасуддзе, дасканаласць і мір.