Чорны колер

Чорны — ахраматычны колер. У сістэме RGB пазначаецца як #000000. Адценні чорнага колеру — шэры колер.

Чорны
Color icon black.svg
HEX 000000
RGB¹ (r, g, b) (0, 0, 0)
CMYK (c, m, y, k) (0, 0, 0, 100 †)
HSV² (h, s, v) (-°, -%, 0%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Эталоны і пігментыПравіць

 
Чорная котка

ПігментыПравіць

Атрыманне чорных фарбавальнікаўПравіць

У друкарні, робячы чарніла і ў іншых выпадках нярэдка трэба сінтэзаваць чорны колер (фарбавальнік) праз змешванне некалькіх фарбавальнікаў.

  • Чорны колер можна атрымаць пры змешванні жоўтага, пурпурнага і блакітнага фарбавальнікаў.

Сімвалізм, міфалогія і павер’іПравіць

У шмат якіх народаў гэта колер жалобы, з ім звязваюць цёмныя сілы.

На Усходзе лічыцца знакам дабра, чысціні і дасканаласці.

Чувашы жывёлам чорнага колеру прыпісваюць звышнатуральную сілу. Лічыцца, напрыклад, што крумкач ведае зламыснасць усіх людзей і кожны раз, калі ён, крумкаючы, пралятае над людзьмі, ён тым самым прадказвае будучыню, папярэджвае аб бедах. Калі ў маці-чувашкі адзін за іншым паміраюць малыя дзеці, то нованароджанаму дзіцяці, каб яно засталося ў жывых, даюць імя якой жывёлы чорнай масці.

Яшчэ, па чувашскіх павер’ях, певень чорнай масці прыносіць шчасце свайму гаспадару.

Раней паўночныя чувашы злому духу Вупкану, які насылаў заразныя хваробы, прыносілі ў ахвяру трох чорных бараноў.

Чорны — традыцыйны колер анархістаў. Пад чорным сцягам ваявалі атрады Н. І. Махно падчас Грамадзянскай вайны на руіне Расіі (1917—1922). Гісторыя чорнага сцяга пачынаецца ў часе Ліёнскіх паўстанняў (1831 і 1834), калі паўстанцы-фарбавальшчыкі выкарысталі чорны сцяг у процівагу манархічнаму, дзе пераважаў белы колер.

Чорны — колер прэстыжу (чорныя лімузіны, чорныя смокінгі).

У японскай культуры чорны — знак высакароднасці, узросту і дасведчанасці па кантрасце з белым колерам, які сімвалізуе вучнёўства, маладосць. Чорны колер сімвалізуе вышэйшы ранг у многіх баявых мастацтвах (чорны пояс).

Чорны колер часта — знак неадназначнасці, таямніцы і невядомасці.

У сярэднія вякі чорны кот быў адным з атрыбутаў ведзьмы. Забабонныя людзі і цяпер лічаць, што калі чорны кот пяройдзе дарогу, то гэта к няшчасцю.

Мастацтва і культураПравіць

  • Чорная камедыя — разнавіднасць камедыі, у якой паднімаюцца хваравітыя і сур’ёзныя тэмы.
  • Чорны гумар — адмысловы від гумару, у якім камічны эфект дасягаецца адкіданнем маральных каштоўнасцяў, а смех выклікаецца тым, што ў іншай сітуацыі павінна выклікаць жах.
  • «Чорны квадрат»
  • «Людзі ў чорным»

РознаеПравіць

Гл. таксамаПравіць