Анархізм

палітычная тэорыя

Анархізм (ад грэч.: ἀναρχία — «безуладдзе», ад ἀν- — «без-» і ἀρχή — «пачатак; кіраўніцтва; улада») — палітычная тэорыя, для якой мэтай з’яўляецца ўсталяванне анархіі, стварэнне грамадства, дзе індывіды вольна супрацоўнічаюць на роўных правах. Анархізм супрацьстаіць любым формам іерархічнага кантролю і дамінавання.

Тэрмін «анархізм», як і яго вытворныя, часам выкарыстоўваюцца зневажальна, як сінонім сацыяльных беспарадкаў у агульным або звычайным значэнні. Для апошняга, анархія – не грамадскія беспарадкі. Насупраць, абсалютны сацыяльны парадак, дзякуючы антыкапіталістычнаму калектывізму. Гэты калектывізм, супярэчыць ідэі прыватных уладанняў, мяркуючы, што асобныя рэчы не гарантуюць адсутнасці правоў уласнасці, а тыя, якія закранаюць назапашванне маёмасці, не выкарыстоўваецца.

У станоўчым сэнсе, сістэма, у якой людзі вызваляюцца ад любой улады. Такое паняцце даў у 1840 годзе ў сваіх працах тэарэтык, змагар за свабоду П’ер-Жозэф Прудон (1809—1865). Аўтар кажа, што «анархія — форма праўлення без гаспадара ці кіраўніка».

Папярэднікі анархізму

правіць
 
Сімвал анархізму

Першыя анархісцкія ідэі належаць да старажытнагрэцкай і старажытнакітайскай філасофскіх школаў (хоць узгадкі протаанархізму знаходзяць у розных краінах свету, у тым ліку ў Егіпце і інш.). Да старажытнагрэцкіх протаанархістаў традыцыйна адносяць сафістаў (Анціфонт — каля 450/444 — каля 365/360 гг. да н. э.) і кінікаў (Дыяген Сінопскі — каля 330—320 г. да н. э.). Да старажытнакітайскай адносяць даоскую традыцыю Лаа-Цзы (VI—V стст. да н. э.) і Чжуан-Цзы (каля 369—286 гг. да н. э.). Сучасны анархізм паўстаў з свецкага, роўна як і рэлігійнага напрамкаў думкі эпохі Асветы, у прыватнасці з аргументацыі Жан-Жака Русо, яго ідэяў аб свабодзе і маралі.

Акрамя таго да папярэднікаў сучаснага анархізму можна аднесці ранніх хрысціян, многія рэлігійныя хрысціянскія ерасі, такія як, напрыклад, рух анабаптыстаў.

Першым тэарэтыкам сучаснага анархізму стаў Уільям Годвін (1756—1836), які развіваў ідэі, якія склалі аснову сучаснай анархісцкай думкі (праўда, ён яшчэ не карыстаўся тэрмінам «анархізм»).[крыніца?]

Асновы анархізму

правіць

Тэорыя анархізму прадугледжвае наступныя прынцыпы:

  • Адсутнасць улады мае на ўвазе, што ў анархісцкім грамадстве адзін чалавек, альбо група асоб не будуць навязваць сваё меркаванне, жаданне і волю іншым асобам. Гэта ж мае на ўвазе адсутнасць іерархіі і прадстаўнічай дэмакратыі, роўна як і аўтарытарнага праўлення. Анархізм выключае любога роду заклікі да пабудовы грамадства таталітарнага тыпу, пры якім усе людзі будуць падпалыя пад татальны кантроль, а ўсе сферы чалавечага жыцця будуць стандартызаваныя да поўнай аднастайнасці. Наадварот, анархізм заклікае да максімальнага развіцця кожнага чалавека і індывідуальнага падыходу да вырашэння праблем і патрэбаў людзей, калі на гэта існуюць магчымасці.
  • Свабода ад прымусу значыць, што адмова ад прымусу адных людзей іншымі да ўдзелу ў якой заўгодна дзейнасці супраць яго волі. Удзел у значных дзеяннях альбо праектах павінна ажыццяўляцца на думкі анархістаў не пад вонкавым ціскам, але пры ўмове праявы асабістай адказнасці перад грамадствам, часткай якога ён з’яўляецца.
  • Свабода асацыяцый мяркуе, што ў грамадстве, арганізаваным па анархісцкіх прынцыпах магчымыя любога роду асацыяцыі для задавальнення ўсіх грамадскіх патрэбаў, любыя грамадскія структуры павінны стварацца і свабодна аб’ядноўвацца людзьмі, якія валодаюць роўнымі правамі вызначаць будучыню грамадства.

Два наступных прынцыпы ўзаемазвязаныя:

  • Узаемадапамога — гэта сінонім супрацоўніцтва. Калі людзі працуюць разам, іх дзейнасць прыкметна больш эфектыўна, чым калі кожны працуе паасобку. Калектыўнае ўзаемадзеянне — гэта скарочаны шлях да дасягнення неабходнага выніку пры меншых намаганнях.
  • Разнастайнасць — залог найбольш паўнацэннага жыцця кожнага асобнага чалавека, з якіх складаецца грамадства. З іншага боку, тэндэнцыі развіцця цывілізацыі спрыяюць развіццю разнастайнасці рабочага працэсу, дэстандартызацыі і дэмассіфікацыі (што робіць анархізм толькі больш актуальным напрамкам грамадскай думкі).
  • Роўныя правы — азначае адсутнасць іерархіі, аднолькавыя для ўсіх магчымасці задавальнення сваіх асабістых патрэбаў у мастацтве, творчасці, прадуктах працы, а таксама роўны доступ да ўсіх грамадскім выгод, у тым ліку апошнім дасягненням навукі і тэхнікі.

Асноўныя кірункі анархізму

правіць

Індывідуалістычны анархізм

правіць
 
Сцяг індывідуалітычнага (эгаістычнага) анархізму

Індывідуалістычны анархізм, або анарха-індывідуалізм, спалучае некалькі традыцый[1], якія абараняюць ідэю аб тым, што:

«індывідуальнае сумленне і праследаванне асабістага інтарэсу не павінны быць абмежаваны ніякім калектывам ці органам дзяржаўнай улады»[2].

Індывідуалістычны анархізм падтрымлівае ідэю уласнасці, якая ўтрымліваецца індывідам для сябе, з’яўляецца прыватнай. Гэта радыкальна адрознівае індывідуалістаў ад сацыялістаў, калектывістаў, камуністаў і камунітарыстаў, якія выступаюць супраць дадзенага падыходу, прычым адны з іх выступаюць за калектыўнае валоданне ўласнасцю (як правіла, супрацьпастаўляючы паняцце асабістай і прыватнай уласнасці), а іншыя наогул адмаўляюць паняцце ўласнасці, сцвярджаючы, што «усё належыць усім»[3]. Ідэі анарха-індывідуалізму развівалі Макс Штырнер, Вордсварт Даністорп, Бэнджамін Такер, Генры Дэвід Тора[4] часткова Аляксей Баравы, Мюрэй Ротбард і іншыя[5][6][7].

Эгаізм Макса Штырнера

правіць
 
Філосаф XIX стагоддзя, младагегельянец Макс Штырнер, які заклаў асновы анарха-індывідуалізму (эскіз, які быў зроблены Фрыдрыхам Энгельсам)

Самай крайняй[8] формай анархісцкага індывідуалізму называюць «эгаізм»[9], — вучэнне, якое распрацавана адным з самых ранніх і самых вядомых паплечнікаў індывідуалістычнага анархізму (які, як і Уільям Годвін, не называў сабе анархістам) Максам Штырнерам[10]. Кніга Штырнера «Адзіны і ягоная ўласнасць» («Der Einzig und sein Eigentum») была выдадзена ў 1844 годзе і з’яўляецца асноватворным тэкстам дадзенай філасофскай традыцыі. У адпаведнасці з канцэпцыяй Штырнера, адзінае абмежаванне правоў чалавека — гэта ягоная моц, абмежаваная моцай іншых:

«Дзеці не маюць права на паўналецце, бо яны непаўнагадовыя: інакш кажучы праз тое, што яны дзеці. Народы, якія не атрымалі паўнапраўя, не маюць права на паўнапраўе, зыходзячы з стану бяспраўя, яны набываюць правы на паўнапраўе. Іншымі словамі: тое, чым ты ў сілах стаць, на тое ты маеш права. Усе правы і ўсе паўнамоцтвы я чэрплю ў самім сабе. Я маю права на ўсё тое, што я можу адолець. Я маю права звергнуць Зеўса, Егаву, Бога і гэтак далей, калі здолею зрабіць гэта, а калі ж не, то гэтыя богі заўжды останутся застануцца адносна мяне правымі і дужымі, я жа павінен буду схіліцца перад іх правам і сілай ў бяссільным „страху Божым“, павінен буду трымацца іх запаведдзям і буду лічыць сябе правым ва ўсім, што я ні здзейсню адпаведна іх праву, як расійская памежная стража ліча, што мае права застрэліць уцекачоў, якія падазрона ўбягаюць ад яе, дзейнічая па загаду „вышэйшага начальства“, інакш кажучы забіваючы „па праву“. Я жа сам даю сабе права забіваць, пакуль я сам гэтага не забараню сабе, пакуль я сам не буду пазбягаць забойстваў, не буду баяцца яго як „парушэння права“. Падобная думка праводзіцца ў вершы Шаміса „Даліна забойстваў“, дзе сівы забойца, чырванаскуры, выклікае поўнае глыбокай пашаны пачуццё ў еўрапейца, у якога ён забіў таварышаў. Я толькі на тое не маю права, чаго я не раблю цалкам свабодна і свядома, інакш на тое, на што я сам сябе не ўпаўнаважваю»[11].

Штырнер сыходзіў за права сілы. Адпаведна яго канцэпцыі грамадства — гэта ілюзія, яго не існуе, затое людзі з’яўляюцца рэчаіснасцю. Ён выступаў абаронцам уласнасці, якая набывалася фізічнай сілаю, уладаю, але не маральным правам[12].

Пры гэтым Штырнер выступаў за пэўнага роду абарону сваіх правоў і прадракаў стварэнне «саюза эгаістаў», у якім жорсткасць з’ядноўвае людзей[13]. Дачыненне да дзяржавы ў Макса Штырнера было некалькі супярэчлівым: з аднаго боку ён мяркаваў ейнае існаванне незаконным, ненатуральным, але не лічыў у той жа час неабходным, каб людзі яе знішчылі, хаця ён і рэкамедаваў пазбавіцца ад яе. Па сутнасці, ён выступае з пазіцыі ігнаравання існавання дзяржавы, — там, дзе яно знаходзіцца ў супярэчнасці з інтарэсамі асобы, і згоды з ейнай наяўнасцю, калі іх інтарэсы супадаюць[14]. Аднак, лічачы, што ніхто не абавязаны гвалтоўна устараняць дзяржаву, ён у той жа час мяркаваў, што дзяржава ў канчатковым выніку разбурыцца ў рэзультаце паўсюднага распаўсюджвання эгаізму[15].

У Расіі анархісцкі індывідуалізм, распрацаваны Штырнерам, злучаны з ідэямі Фрыдрыха Ніцшэ, прыцягнула невялікую колькасць багемных мастакоў і інтэлектуалаў, такіх як Леў Чорны, і шэраг іншых адзіночак, якія знаходзілі самавыяўленне ў злачынствах і гвалце[16]. Яны адмаўлялі неабходнасць стварэння арганізацый, лічачы, што толькі людзі якія не маюць арганізацыю і дзейнічаюць спантанна, зацеражліся ад небяспекі і ад прымусу, і імннна гэта рабіла іх вернымі паслядоўнікамі ідэалаў анархізму[17]. Такі тып анархісцкага індывідуалізму натхняў, прынамсі, анарха-феміністку Эму Голдман[18]. Хаця эгаізм Штырнера і індывідуалістычны, тым не менш ён паўплываў і на пэўную частку анарха-камуністаў[19]. Формы лібертарнага камунізму, падабаваныя гэтай, развіліся да Сітуацыянісцкага інтэрнацыянала, надзвычайна, па сваёй прыродзе, эгаістычным[20].

 
Лізандар Спунер, адзін з буйных прадстаўнікоў амерыканскай анархісцкай традыцыі. Ён падтрымліваў ідэі натуральных правоў і рыначнай эканомікі

Амерыканская традыцыя

правіць

Іншая форма анарха-індывідуалізму заснавана «Бостанскімі анархістамі»[18], амерыканскімі індывідуалістамі, якія падтрымлівалі прыватную уласнасць, якая абменівалася на свабодным рынку[21]. Яны адстойвалі свабоду і ўласнасць прыватных арганізацый[22]. Аднак бостанскія анархісты гэтак жа былі паслядоўнымі супраціўнікамі найманай працы, манаполій і ліхвярства. Бэнджамін Такер пісаў, што «Анархізм выступае за знішчэнне дзяржавы і ліхвярства; за ліквідацыю ўлады і эксплуатацыі чалавека чалавекам»[23] Тое што адны людзі наймаюць іншых, эксплуатуюць чужую працу, для іх было праблемай, яны патрабавалі, каб:

«усе натуральныя неабходныя для вытворчасці багацці былі даступны для ўсіх на роўных умовах і што манаполіі, якія з’яўляюцца вынікам спецыяльных прывілей, павінны былі быць скасаванымі законам»[24].

Яны меркавалі, што дзяржаўна-манапалістычны капіталізм (вылучаны як спансаваная дзяржавай манаполія)[25] перашкаджае таму, каб праца была паўнавартасна ўзнагароджана.

Пры гэтым нават сярод амерыканскіх індывідуалістаў XIX стагоддзя не было монапалістычнай дактрыны, паколькі яны не згаджаліся адзін да аднаго па разнастайным пытанням, уключаючы правы на інтэлектуальную ўласнасць і валоданне правам уласнасці на зямлю[26]. Галоўнае разыходжанне мела месца пазней, у дзевятнаццатым стагоддзі, калі Такер і шэраг іншых адмовіліся ад канцэпцыі натуральнага права і перайшлі ў «эгаісты», у духу штырнераўскай філасофіі[27]. Некаторыя «Бостанскія анархісты», такія як Такер, ідэнтыфікавалі сябе ў якасці «сацыялістаў» — тэрмін, які ў той час меў шырокае і некалькі нявызначанае значэнне, якое разумелася як прыхільнасць ідэям рашэеня «працоўнай праблемы» праз радыкальную эканамічную рэформу[28].

З пачаткам дваццатага стагоддзя папулярнасць індывідуалістычнага анархізму падае[29], хаця пазней гэтыя ідэі і былі перагледжаны і мадыфікаваныя Мюрэем Ротбардам і анарха-капіталістамі ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя, у патоку больш шырокага лібертарыянскага руху[30].

Вядомыя анархісты

правіць
 
Нестар Махно

Нестар Іванавіч Махно (26 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1888, сяло Гуляйполе, Аляксандраўскі павет, Екацерынаслаўская губерня — 6 ліпеня 1934, ПарыжФранцыя) — анарха-камуніст, у 1918—1921 гадах правадыр атрадаў сялян-паўстанцаў, якія дзейнічалі на паўднёвым тэатры Грамадзянскай вайны. Вядомы як бацька Махно (афіцыйна падпісваў так некаторыя загады). Аўтар мемуараў «Успаміны».

 
Пётр Крапоткін

Пётр Аляксеевіч Крапоткін (руск.: Пётр Алексеевич Кропоткин; 27 лістапада (9 снежня) 1842, Масква — 8 лютага 1921, Дзмітраў) — рускі рэвалюцыянер, тэарэтык анархізму, географ, гісторык, літаратар.

Нарадзіўся 27 лістапада (9 снежня) 1842. Яго бацька, генерал князь Аляксей Пятровіч Крапоткін (1805—1871), паходзіў, з малодшай галіны князёў Смаленска, з’яўляўся багатым абшарнікам. Яго маці, Кацярына Мікалаеўна, дачка генерала Мікалая Сямёнавіч Сулімы (1777—1840), героя напалеонаўскіх войнаў.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й Маскоўскай гімназіі, скончыў з адзнакай Пажаскі корпус (1862 год), быў пазначаны ў афіцэры. Пасля заканчэння Пажаскага корпуса, добраахвотна выбраў ваенную службу ў Сібіры ў казачых частках, што з пункту гледжання прыдворных чыноў выглядала па-дурному. 8 кастрычніка 1862 г 19-гадовы Пётр быў прызначаны ў Чыту ў чыне есаула чыноўнікам па асобых даручэннях пры выконваючы абавязкі губернатара Забайкальскай вобласці генерал-маёры Баляславе Казіміравічы Кукеле.

Удзельнічаў у камісіях — па падрыхтоўцы праекта рэформаў турмаў і сістэм спасылкі, а таксама над складаннем праекта гарадскога самакіравання, аднак неўзабаве быў расчараваны існуючым кіраўніцкім апаратам і страціў цікавасць да ідэі рэфармісцкага пераўтварэння.

 
Міхаіл Бакунін

Міхаіл Аляксандравіч Бакунін (18 [30] мая 1814, сяло Прамухіна, Новаторжскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 19 чэрвеня [1 ліпеня] 1876, Берн, Швейцарыя), расійскі рэвалюцыянер, тэарэтык анархізму, адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва.

У 1830-х гадах член кружка М. С. Станкевіча. З 1840 за мяжой, удзельнік Рэвалюцыі 1848—1849 (ПарыжДрэздэнПрага). У 1851 выдадзены аўстрыйскімі ўладамі Расіі, пасажаны ў Петрапаўлаўскую, затым у Шлісельбургскую крэпасць, з 1857 у сібірскай ссылцы. У 1861 збег за мяжу, супрацоўнічаў з А. І. Герцэнам і Н. П. Агаровым. Арганізатар тайнага рэвалюцыйнага грамадства «Інтэрнацыянальнае братэрства» (1864—1865) і «Альянсу сацыялістычнай дэмакратыі» (1868). З 1868 член 1-га Інтэрнацыяналу, выступаў супраць К. Маркса і яго прыхільнікаў, у 1872 выключаны рашэннем Гаагскага кангрэса. Праца Бакуніна «Дзяржаўнасць і анархія» (1873) аказала вялікі ўплыў на развіццё народніцкага руху ў Расійскай Імперыі.

Найболей вядомыя арганізацыі і калектывы анархістаў у мінулым і сучасным

правіць

Гістарычныя

правіць

Існуючыя

правіць

Міжнародныя

правіць

Нацыянальныя

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Ward, Colin. Anarchism: A Very Short Introduction. Oxford University Press, 2004, p. 2
  2. Heywood, Andrew, Key Concepts in Politics, Palgrave, ISBN 0-312-23381-7, 2000, p. 46
  3. Freeden, Michael. Ideologies and Political Theory: A Conceptual Approach. Oxford University Press. ISBN 0-19-829414-X. pp. 314
  4. Johnson, Ellwood. The Goodly Word: The Puritan Influence in America Literature, Clements Publishing, 2005, p. 138.; Encyclopaedia of the Social Sciences, edited by Edwin Robert Anderson Seligman, Alvin Saunders Johnson, 1937, p. 12.
  5. Brooks, Frank H. 1994. The Individualist Anarchists: An Anthology of Liberty (1881—1908). Transaction Publishers. p. xi
  6. Gerard Radnitzky, Hardy Bouillon. Libertarians and Liberalism. Avebury, 1996. p. 49
  7. Edward Craig. Routledge Encyclopedia of Philosophy. Taylor & Francis, 1998. p. 248.
  8. Goodway, David. Anarchist Seeds Beneath the Snow. Liverpool University Press, 2006, page 99
  9. Ibid.
  10. Курчинский М. А. Апостол эгоизма: Макс Штирнер и его философия анархии. Критический очерк. — М.: Издательство ЛКИ, 2007
  11. Штырнер М. Адзіны і ягоная ўласнасць. Архіўная копія ад 3 чэрвеня 2009 на Wayback Machine - Харьков: Основа, 1994. Стр. 176-177
  12. «Што ў маёй уладзе, тое — мая ўласнасць. Пакуль я сцвярджаю сябе як уласнік, Я — уласнік рэчы, калі жа яна сыходзіць ад мяне — абыякава ў сілу чаго, напрыклад, у сілу майго прызання правоў за іншым на гэту рэч, то ўласнасць знікае. Такім чынам, паняцця ўласнасці і валодання супадаюць. Права, якое не знаходзіцца па-за маёй улады, узаконьвае мяне, а адзіна мая ўлада: як толькі знікае яна — знікае і мая рэч. Калі рымляне страцілі ўладу над германцамі, Рымская Імперыя перайшла ў валоданне германцаў, і было б камічным дамагацца на тым, што рымляне засталіся сапраўднымі ўласнікамі сваёй імперыі. Хто ўмее авалодаць рэччу і зацвярдзіцца ў валоданні ёю, таму яна і належыць да таго часу, пакуль яе не аднімуць у яго; гэтак жа абстаіць справа і з свабодай: свабода належыць таму, хто умее яе узяць». (Там жа. Архівавана 3 чэрвеня 2009. С. 239—240)
  13. Там жа. Архівавана 3 чэрвеня 2009. С. 167
  14. Moggach, Douglas. The New Hegelians. Cambridge University Press, 2006 p. 190
  15. «Max Stirner». Stanford Encyclopedia of Philosophy
  16. Levy, Carl. «Anarchism.» Архівавана 9 мая 2008. Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007
  17. Эўрыч П. Русские анархисты. 1905—1917. Архівавана 20 красавіка 2013. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006.
  18. а б Levy, Carl. «Anarchism.» Архівавана 9 мая 2008.
  19. Эўрыч П. Русские анархисты. 1905—1917. Архівавана 20 красавіка 2013.
  20. Christopher Gray, Leaving the Twentieth Century, p. 88.
  21. «Анархізм — слова без сэнсу, калі ён не ўлучае свабоду чалавека выкарыстоўваць яго тавары, ці ўсім тым, што яго тавар даў яму пры дапамозе абмену на свабодным рынку — дакладней, прыватнай уласнасцю. Хто б ні адмаўляў прыватную ўласнасць, яна анархістам неабходна». («Anarchism and Property» by Benjamin Tucker in The New Freewoman, 15 November 1913)
  22. Tucker, Benjamin (1893). Instead of a Book.
  23. Tucker, Benjamin. «Labor and Its Pay» Архівавана 7 красавіка 2005 года., from Individual Liberty: Selections from the Writings of Benjamin T. Tucker.
  24. Madison, Charles A. «Anarchism in the United States.» Journal of the History of Ideas, Vol 6, No 1, January 1945, p. 53.
  25. Schwartzman, Jack. «Ingalls, Hanson, and Tucker: Nineteenth-Century American Anarchists.» American Journal of Economics and Sociology, Vol. 62, No. 5 (November, 2003). p. 325
  26. Spooner, Lysander. The Law of Intellectual Property/ Архівавана 24 мая 2014 года.; Watner, Carl (1977). Benjamin Tucker and His Periodical, Liberty Архівавана 27 лістапада 2007. PDF (868 KB). Journal of Libertarian Studies, Vol. 1, No. 4, p. 308; Watner, Carl. «Spooner Vs. Liberty» Архівавана 12 лістапада 2013. PDF (1,20 MB) in The Libertarian Forum. March 1975. Volume VII, No 3. ISSN 0047-4517. pp. 5-6.
  27. Watner, Carl (1977). Benjamin Tucker and His Periodical, Liberty Архівавана 27 лістапада 2007. PDF (868 KB). Journal of Libertarian Studies, Vol. 1, No. 4, p. 308
  28. Brooks, Frank H. 1994. The Individualist Anarchists: An Anthology of Liberty (1881—1908). Transaction Publishers. p. 75.
  29. Avrich, Paul. 2006. Anarchist Voices: An Oral History of Anarchism in America. AK Press. p. 6
  30. Levy, Carl. «Anarchism.» Архівавана 9 мая 2008.; Miller, David. «Anarchism.» The Blackwell Encyclopaedia of Political Thought 1987. p. 11