Народ
Народ — 1) усё насельніцтва пэўнай краіны (напрыклад, народ Беларусі, Францыі і г.д.). 2) Розныя формы гістарычных, этнічных супольнасцей (племя, народнасць, нацыя). 3) У марксізме — толькі працоўныя класы і сацыяльныя слаі грамадства (у процілегласць пануючай эліце). Узнікненне і паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі людзей прывяло да з'яўлення ў грамадстве адносна ўстойлівых супольнасцей з уласнымі эканамічнымі, палітычнымі і іншымі інтарэсамі, аб'ектыўнай зацікаўленасцю фармуляваць і актыўна вырашаць задачы сацыяльнага прагрэсу ў інтарэсах асбсалютнай большасці людзей.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).