Племя
Пле́мя — група людзей, якіх аб'ядноўвае агульная тэрыторыя, супольная мадэль маўлення і іншыя культурныя характарыстыкі, а таксама агульнае адчуванне сваёй адрознасці ад суседзяў. Паняцце можа азначаць форму як этнічнай, так і палітычнай арганізацыі.[1] Племя не абавязкова валодае тэрыторыяй кампактнага пражывання і яго прэтэнзіі на якую-небудзь тэрыторыю не абавязкова прызнаныя іншымі групамі.
Вызначэнне паняцця
правіцьЯк і ў паняцця народ, існуюць два асноўных азначэння, што такое племя. Па аднаму з іх, племя вызначаецца агульнымі рысамі, уласцівымі ўсім членам племені: мова, рэлігія, паходжанне, звычаі і традыцыі.
Па іншаму азначэнню лічыцца, што сама толькі «вера» у агульную сувязь ужо з'яўляецца дастатковым крытэрыем. Як паказваюць этнаграфічныя даследаванні, генеалогія ў плямён, якія не знаюць пісьмовасць, вельмі гібкая і дастаткова хутка прыстасоўваецца да палітычных абставін. Па гэтаму азначэнню плямёны з'яўляюцца перш за ўсё палітычнымі саюзамі. Як прыклад прыводзяцца аб'яднанні падчас Вялікага перасялення народаў груп рознага паходжання ў плямёны. Цэнтрам крышталізацыі нярэдка з'яўляўся адзіны правадыр (або яго нашчадкі), які пасля лічыўся родапачынальнікам усяго племені.
Плямёны на тэрыторыі Беларусі
правіцьЗ часоў мезаліту на тэрыторыі Беларусі жылі плямёны кудлаеўскай культуры, яніславіцкай культуры і інш.; у неаліце — нёманскай культуры, верхнедняпроўскай культуры, дзяснянскай культуры, днепра-данецкай культуры, лейкападобных кубкаў культуры, нарвенскай культуры, тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры, усвяцкай культуры, шарападобных амфар культуры і інш.; у бронзавым веку — шнуравой керамікі культур (сярэднедняпроўскай культуры, паўночнабеларускай культуры), тшцінецкага культурнага кола і інш.; у жалезным веку — днепра-дзвінскай культуры, штрыхаванай керамікі культуры, мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і інш. У трэцяй чвэрці І тыс. н.э. племянная арганізацыя ў славян перажывае распад, на змену ёй прыходзяць правадырствы. Так, на беларускіх землях складваюцца этнапалітычныя аб'яднанні крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.
Зноскі
- ↑ Коротаев А. В. Политическая организация сабейского культурного ареала во II - III вв.н.э.: к соотношению племени и государства // Попов, В.А., ред., Племя и государство в Африке. М.: Институт Африки АН СССР, 1991, с.101-119.
Літаратура
правіць- Пле́мя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 586. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Говард Майкл. Сучасная культурная антрапалогія. — Мінск: Тэхналогія, 1995. — С. 437.
- Горский Антон. Средневековая Русь. О чем говорят источники. — Москва: Ломоносовъ, 2016. — С. 7— 18.