Дрыгавічы
Дрыгавічы́[1] (гістар. другувіты, драгувіты[2]) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб'яднанне (саюз плямёнаў).

Лічыцца, што дрыгавічы мелі паўднёвае ці, магчыма, заходняе[3] паходжанне. Магчыма, з'яўляюцца нашчадкамі насельніцтва зарубінецкай культуры. Першая згадка дрыгавічоў у летапісах змешчана ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў», якая паведамляе пра рассяленне славян на Усходне-Еўрапейскай раўніне пасля іх прышэсця з Дуная:
![]() |
а друзии седоша межю Припетью и Двыиною и нарекошася дреговичи | ![]() |
У VI—VII стст. дрыгавічы масава рухаліся з поўдня на поўнач, асноўная іх частка асела на землях між Зах. Дзвіной на поўначы і балоцістымі прасторамі на поўдзень ад Прыпяці[5] на поўдні; між левым берагам Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці на ўсходзе і ўмоўнай лініяй у былых Бельскім і Беластоцкім паветах на У ад мазавецкага г. Візна на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі ўзаемна перамешваліся з землямі крывічоў.
Паводле займаных рачных сістэм, адрозніваюцца дрыгавічы прыпяцкія, бярэзіна-друцкія, нёманскія, дзвінскія.
Паводле гістарычных дакументаў, у Македоніі (у вакол. г. Салуна), у Фракіі (на р. Драгавіц, між Салунам і Вярэяй), жылі другавіты (магчыма, частка дрыгавічоў), таксама і на землях палабскіх славян.
Дрыгавічы, відаць, досыць рана мелі князёў (македонскія дрыгавічы — 685[6]). На беларускіх землях мелі ўласнае дзяржаўнае ўтварэнне не пазней за X ст.[7]; на гэтай аснове склалася Тураўскае княства. Таксама да дрыгавіцкіх належалі Гарадзенская і Берасцейская землі; ужо ў XI-XII стст. раёны Берасця і Горадна адзначаліся суцэльна ўсходнеславянскім насельніцтвам[8].
Да ліку дрыгавіцкіх гарадоў, згодна з летапісамі, належалі Тураў, Слуцк і Клецк. Верагодна, такімі былі таксама Мазыр, Брагін (Брягин), Рэчыца, Рагачоў, магчыма, г. Дубровіца ў сучаснай Ровенскай вобласці[9].
Дрыгавічы з'яўляюцца адной з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці (Гл. таксама: крывічы, радзімічы, балты).
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Магчыма, што больш правільная форма назвы — драгавічы. Ермаловіч…
- ↑ Відаць, патронім ад імя Дрыгавіт. Ермаловіч…
- ↑ Ермаловіч, С. 22.
- ↑ Полное собрание русских летописей (далей — ПСРЛ). Т. II. Ипатьевская летопись. — М., 1962. — Стб. 5.
- ↑ Прыблізна па мяжы былых Мінскай і Валынскай губерній. [Ерм1990] С. 23.
- ↑ Ермаловіч, С. 43.
- ↑ Грынблат, С.62.
- ↑ Грынблат, С.71.
- ↑ Грынблат…
Літаратура Правіць
- Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — ISBN 5-340-00614-X.
- Гринблат М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории (руск.). — Мн.: Наука и техника, 1968. — 288 с.
- Іоў А. В. Дрыгавічы́ // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 287. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.