Бельскі павет (Гродзенская губерня)
Гродзенская губерня
Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі і Польшчы ў 19—20 ст. Утвораны ў ліпені 1808 y складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Бельск-Падляскі. 3 1842 y Гродзенскай губерні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).
Бельскі павет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гродзенская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Бельск-Падляскі | Бельск |
Дата ўтварэння | 1808 |
Насельніцтва | 164,4 тыс. (1 897) |
Плошча | 3,6 тыс. км² |
![]() |
У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. З 1918 года тэрыторыя павета пад кантролем Польшчы, дзе ў 1919 годзе быў утвораны новы Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Паводле Рыжскага дагавора 1921 года тэрыторыя павета засталася ў складзе Польшчы.
Адміністрацыйны падзелПравіць
У 1913 годзе ў павеце было 15 валасцей:
- Аляксандраўская воласць (цэнтр — в. Аляксандраўка),
- Алексінская воласць (цэнтр — в. Алексін),
- Гарадзіская воласць (цэнтр — с. Гарадзіск),
- Дубажынская воласць (цэнтр — с. Дубажын),
- Кленіцкая воласць (цэнтр — с. Кленікі),
- Лосінская воласць (цэнтр — с. Лосінка),
- Малешаўская воласць (цэнтр — с. Малешы),
- Наройская воласць (цэнтр — с. Наройкі),
- Навабярозаўская воласць (цэнтр — с. Навабярозава),
- Орлянская воласць (цэнтр — м. Орля),
- Паўлаўская воласць (цэнтр — в. Паўлы),
- Пасынкаўская воласць (цэнтр — с. Пасынкі),
- Райская воласць (цэнтр — в. Гацькі),
- Семяцкая воласць (цэнтр — м. Семятычы),
- Шкурэцкая воласць (цэнтр — в. Шкурэц)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).