Рэчыца

горад у Беларусі

Рэ́чыца[3] (трансліт.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Дняпро. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 66 009 чалавек (2017)[4].

Горад
Рэчыца
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
128 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 65 213 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2340
Паштовыя індэксы
247500
Аўтамабільны код
3
СААТА
3245501000
Афіцыйны сайт
Рэчыца на карце Беларусі ±
Рэчыца (Беларусь)
Рэчыца
Рэчыца (Гомельская вобласць)
Рэчыца

Клімат

правіць

У горадзе вільготны кантынентальны клімат, з мяккай зімой і цёплым летам. Сярэднегадавая тэмпература складае +6,7 °C.

Самы халодны месяц — студзень, сярэдняя тэмпература −7,1 °C, самае цёплае месца — ліпень з сярэдняй тэмпературай +18,5 °C.

Ападкаў больш ў ліпені, у сярэднім 85 мм, найменш ў студзені — 29 мм. У год выпадае каля 609 мм ападкаў.

Кліматаграма Рэчыцы
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
37
 
-3.9
-7.1
 
 
29
 
-2.2
-5.5
 
 
32
 
3.1
-0.6
 
 
42
 
12.4
7.8
 
 
49
 
19.7
14.1
 
 
85
 
23
17.4
 
 
85
 
24
18.5
 
 
64
 
23.2
17.7
 
 
51
 
18
12.9
 
 
45
 
11
7.1
 
 
46
 
3.4
1.1
 
 
44
 
-0.9
-3.5
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм

Гісторыя

правіць

Старажытнасць

правіць

Горад з’явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213 годам у Густынскім летапісе. 1-ы Наўгародскі летапіс у 1214 годзе Рэчыцу называе «чарнігаўскім» горадам, што быў разгромлены наўгародскім князем Мсціславам Мсціславічам Удатным. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытока Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудавана ў 1079 годзе. У XII—XIII стагоддзях горад ужо меў умацаванні.

У Вялікім Княстве Літоўскім

правіць

У XIV стагоддзі пры Гедзіміне Рэчыца ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1430 гадах належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511 годзе, паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, а ў 1561 годзе — поўнае (пацверджана ў 1596 годзе). У 1566 годзе быў утвораны Рэчыцкі павет і Рэчыца стала павятовым горадам.

У Рэчы Паспалітай

правіць

Рэчыцу 1603 года апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад’ёмным мостам. Па-за замкам знаходзілася гандлёвая плошча, будынкі магістрату, дамы больш заможных гараджан, гасцінны двор. Рынак у Рэчыцы на той час быў вельмі багаты, з бліжэйшых вёсак прывозілі жыта, пшаніцу, мёд, воск, гародніну, мясныя і малочныя вырабы, з замежжа — розныя крамныя рэчы, турэцкую бакалею. Прадаваліся на рынку мясцовыя вырабы з жалеза.

 
Рэчыца. Гравюра Ван-Абрама Вестэрвельда. Сярэдзіна XVII ст.

У 1634 годзе менскі ваявода Аляксандр Слушка, які раней быў старастам рэчыцкім, заснаваў у Рэчыцы дамініканскі кляштар і касцёл Святой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў, быў скасаваны ў 1832 годзе, а драўляны касцёл згарэў у 1862 годзе. Найбольшую шкоду гораду прынеслі часы Казацкай вайны і вайны Расіі з Рэччу Паслалітай (1648—1667). Рэчыца і Рэчыцкі замак быў разбураны казакамі І. Залатарэнкі, пасля гэтага горад паступова заняпаў.

У Расійскай імперыі

правіць

З 1793 года ў складзе Расіі, цэнтр павета. У пачатку XIX стагоддзя ў горадзе 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, каталіцкі кляштар і сінагога. Асноўнымі заняткамі мяшчан былі земляробства, рыбалоўства, рамесніцтва і сплаў лесу. У 1886 годзе праз Рэчыцу прайшлі Палескія чыгункі, у 1890-я адкрыта прыстань. У 1908—1910 гадах дзейнічала запалкавая фабрыка «Днепр». У 1908 годзе мела лакамабіль, працавала 79 рабочых. У 1910 годзе выраблена 787 тыс. скрынак запалак.

Беларуская ССР

правіць

З сакавіка да пачатку ліпеня 1920 года Рэчыца занята польскімі войскамі.

6-9 мая 1920 года горад з рукаў бальшавікоў адбіла польскае войска — Палеская Група пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Сікорскага, аднак ужо ў чэрвені 1920 горад наноў занялі бальшавікі[5]. У 1919—1926 гадах у Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў БССР, цэнтр раёна, у 1926—1927 гадах — акругі.

18 лістапада 1943 года ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі горад быў вызвалены сіламі Беларускага фронту.

Насельніцтва

правіць

У XIX стагоддзі:

пач. ст. 1825 1863 1871 1872 1873 1877 1887 1888 1889 1890 1892 1893 1894 1897 1898
1770 2440 4596 4341 4698 5074 6429 6980 7103 7245 7511 8373 8605 8602 9280 9818

У XX стагоддзі:

1900 1901 1903 1904 1905 1906 1907 1908 1909 1910 1911 1912 1913 1923 1926 1930 1934 1939 1959 1970 1979 1989
10054 10313 10889 11095 11259 11423 11645 11805 12027 12187 12341 12511 12677 14954 16487 20874 21500 29796 30602 48393 60327 69427

У XXI стагоддзі:

2005 2006 2007 2009 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019
65500 65400 65300 64731[6] 65091 65289 65367 65624 66172[7] 66009[4] 65940 65873

Эканоміка

правіць

У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы была знойдзена нафта, што паклала пачатак развіццю нафтаздабыўнай прамысловасці ў Беларусі. У 1998 годзе была здабыта 100-мільённая тона нафты. Дзеля перапрацоўкі нафтавага газу быў пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна дзейнічаюць 15 з 21 структурнага аддзялення РУП ПА «Беларуснафта». У Рэчыцы прадпрыемствы нафтаздабываючай і газаперапрацоўчай, ААТ «Рэчыцкі метызны завод», хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініцы: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Санаторый-прафілакторый ААТ «Рэчыцадрэў».

Культура

правіць
  • Рэчыцкі краязнаўчы музей — знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў цэнтры горада, непадалёк ад гістарычнага гарадзішча і помнікаў архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. 1 верасня 2006 года для наведвальнікаў адкрыты аддзелы «Этнаграфія», які складаецца з 3-х залаў: «Народныя промыслы і рамёствы», «Хата беларускага селяніна», «Ткацтва» і аддзел «Рэчыца на рубяжы XIX—XX стагоддзяў», адкрыта зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.
  • Карцінная галерэя.
  • У цэнтры горада знаходзіцца кінатэатр «Беларусь».
  • Летняя канцэртная пляцоўка з амфітэатрам на беразе ракі Дняпро.
  • Парк культуры і адпачынку «Перамога»

Адукацыя

правіць

Гасцініцы

правіць
  • Гасцінічны комплекс «Рэчыцалюкс».
  • Гасцініца «Рытм».

Славутасці

правіць
 
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Рэчыца

На гарадскіх землях, якія ў мінулым былі заняты дамініканскім манастыром, цяпер размешчаны парк. Разам з цэнтральным скверам, азелянёным замчышчам — былой крэпасцю з рэшткамі валоў і прыбярэжнай паласой — яны ствараюць жывапісную зону адпачынку. Традыцыйныя рысы планіроўкі цэнтра горада, «абапіраючагася» на раку Днепр, замацаваны сучаснай горадабудаўнічай практыкай.

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 313. ISBN 978-83-11-11934-5.
  6. (руск.) Вынікі перапісу насельніцтва 2009 года па Рэчыцкім раёне
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

правіць
  • Рэчыца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 637—638. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць