Анатоль Мікалаевіч Аліфірэнка
Анатоль Мікалаевіч Аліфірэнка (4 снежня 1948, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Анатоль Мікалаевіч Аліфірэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў галоўным архітэктарам Светлагорска, з 1984 года — галоўны архітэктар Гомеля.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Гомель.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: маладзёжнае кафэ па вул. Свярдлова (1974—1975), гарадскі Дом піянераў і школьнікаў (1979), спартыўны корпус фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1980—1983, у аўтарскім калектыве) у Светлагорску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).
Зноскі
Літаратура
правіць- Олифиренко Анатолий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)