Беларускі саюз архітэктараў
Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз архітэктараў» — творчы саюз, утвораны на аснове дабраахвотнага аб’яднання і агульнасці інтарэсаў грамадзян, якія займаюцца прафесійнай архітэктурнай дзейнасцю, для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных правоў і задавальнення духоўных патрэбаў. Саюз налічвае ў сваіх шэрагах 725 членаў (на 13 лютага 2015), аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня — Алег Міхайлавіч Быкоўскі.
Усесаюзная нарада архітэктараў адбылася ў лістападзе 1934 года і рэкамендавала стварыць Саюз архітэктараў у нацыянальных рэспубліках. Саюз архітэктараў Беларускай ССР быў створаны на I з’ездзе 23 чэрвеня 1935 года на падставе Пастановы ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а таксама Пастановы бюро ЦК КП(б)Б № 66 ад 8 снежня 1934 года «Аб стварэнні Саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з’езда архітэктараў».
Старшыні праўленняПравіць
- Пётр Іосіфавіч Амбражунас (1935—1937)
- Авель Пінхусавіч Брэгман (1937—1941)
- Аляксандр Пятровіч Воінаў (1941—1950)
- Мадэст Іванавіч Томах (1950—1955)
- Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (1955—1958)
- Леў Пятровіч Мацкевіч (1958—1961)
- Вольга Барысаўна Ладыгіна (1961—1964)
- Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў (1964—1966)
- Вальмен Мікалаевіч Аладаў (1966—1970)
- Юрый Васілевіч Шпіт (1970—1973)
- Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (1973—1975)
- Яраслаў Львовіч Ліневіч (1975—1977)
- Іван Іванавіч Боўт (1977—1980)
- Юрый Фёдаравіч Патапаў (1980—1985)
- Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі (1985—1999)
- А. В. Сцяпанаў (з 1999)
- Аляксандр Іосіфавіч Корбут (2003 — 20 снежня 2019)
- Алег Міхайлавіч Быкоўскі (з 20 снежня 2019)
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Саюз архітэктараў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.