Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (Мінархбуд Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае распрацоўваць і ажыццяўляць дзяржаўную палітыку ў сферы будаўніцтва. Міністр прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам, а яго намеснікі (4, адзін з каторых першы[3]) — урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам[4].

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінархбуд Беларусі, МАБ РБ
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 1994
Папярэдняе ведамства Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, вул. Мяснікова, д. 39, 220004
Гадавы бюджэт 1109,2 млрд рублёў[1] (2009; 395,7 млн $[2])
Міністр Руслан Віктаравіч Пархамовіч
Першы намеснік Ігар Анатольевіч Касцюкоў
Намеснікі Алег Дзмітрыевіч Швец, Аляксей Іванавіч Ананіч
Падведамныя органы Спецжалезабетон
Строммашына
Сайт www.mas.by

Гісторыя

правіць

У 1994 годзе ўрад ператварыў Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Пастановай ад 18 кастрычніка 1994 года № 125 урад Беларусі надаў міністэрству часовую ўставу[5]. Больш як праз 2 гады Пастановай ад 14 красавіка 1997 года № 307 урад надаў ведамству сталую ўставу[6]. Паводле Пастановы ад 25 кастрычніка 2001 года № 1541[7] МАБ Беларусі атрымала новую ўставу.

Міністры

правіць

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (09 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2011. Праверана 22 снежня 2012.
  2. Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцця долара за рублі на валютным рынку. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (09 верасня 2010).
  3. Указ Прэзідэнта РБ №603 ад 26 кастрычніка 2006 г. «Колькасць намеснікаў кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны ўраду Рэспублікі Беларусь, работнікаў іх цэнтральных апаратаў і тэрытарыяльных органаў» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (09 верасня 2010).(недаступная спасылка)
  4. а б Пастанова Савету Міністраў РБ №973 ад 31 ліпеня 2006 г. «Пытанні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (09 верасня 2010).(недаступная спасылка)
  5. Пастанова Кабінету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 г. № 125 (руск.). Архіў. Беларускі прававы партал (19 сакавіка 2011).
  6. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 1997 г. № 307 (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Бусел» (19 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2012.
  7. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2001 г. № 1541 (руск.). Сайт Валерыя Леванеўскага (19 сакавіка 2011).
  8. Будова (руск.). Пра міністэрства. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (20 жніўня 2018).

Спасылкі

правіць