Адкрыць галоўнае меню

Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Граніт» (РУВП «Граніт») з’яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод. Сёння выпускае больш за 21 млн тон нярудных будаўнічых матэрыялаў у год.[1] Сыравінай для перапрацоўкі з’яўляюцца горныя пароды радовішча «Мікашэвічы».

РУВП «Граніт»
Тып Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства
Заснаванне 1973
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь
Галіна прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Прадукцыя шчэбень, запаўняльнікі, скальныя пароды
Сайт granit.by

РадовішчаПравіць

Гісторыя радовішча пачынаецца з 1963 года. Радовішча прымеркавана да Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступа і мае форму прамавугольніка агульнай плошчай каля 377 га. Будаўнічы камень дэталёва разведаны на глыбіню 150 м. На гэтую ж глыбіню запраектаваны кар'ер. Раскрыўныя пароды прадстаўлены ў асноўным пяскамі, магутнасць якіх вагаецца ад 7,3 да 60,2 м, у сярэднім па радовішчы — 30 м. Карыснымі выкапнямі на радовішчы «Мікашэвічы» з’яўляюцца інтрузіўныя крышталічныя пароды (будаўнічы камень) — дыярыты, гранадыярыты, граніты.

Кар’ерПравіць

Радовішча будаўнічага каменю «Мікашэвічы» распрацоўваецца кар’ерам «Мікашэвічы» з 1973 года. У цяперашні час кар’ер уяўляе сабой самую вялікую адкрытую горную выпрацоўку ў Цэнтральнай Еўропе. Кар’ер расцягнуўся на 2760 м з захаду на ўсход і на 1770 м з поўначы на поўдзень і складаецца з 4 раскрыўных і 11 здабыўных уступаў. На здабыўных і раскрыўных работах задзейнічаны магутныя экскаватары з аб’ёмам каўша да 11 м³, на адвозе горных парод выкарыстоўваюцца кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю да 90 т. За год кар’ер «Мікашэвічы» выдае на-гара да 8 млн м³ карыснага выкапня і да 2 млн м³ раскрыўных парод.

РаспрацоўкаПравіць

Геаграфічнае становішча прадпрыемства дазваляе адпраўляць прадукцыю чыгуначным, аўтамабільным і водным транспартам. У 1974 годзе пачалася адгрузка адсеву і друзу вадой па суднаходным канале, які злучыў склады з ракой Прыпяць. У красавіку 1976 года пачалася адгрузка прадукцыі па чыгунцы. З 2011 года ўведзена ў строй пятая тэхналагічная лінія. З яе пускам зацверджаная магутнасць па шчэбеню склала за 16 000 тыс. тон/год. З 11 ліпеня 2012 года распачата рэалізацыя інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва горнаабагачальнага камбіната на базе радовішча «Сітніцкае» вытворчай магутнасцю па шчэбеню 9 млн тон.

Зноскі